Вы тут

Пекін лідзіруе па колькасці мільярдэраў


Пекін упершыню абыйшоў Нью-Ёрк па колькасці мільярдэраў, якія жывуць у горадзе.

Даследчы інстытут Hurun, які мае штаб-кватэру ў Кітаі, паведаміў, што лік мільярдараў у кітайскай сталіцы дасягнуў ста чалавек.

У Нью-Ёрку на пяць мільярдэраў менш. Якія яшчэ гарады свету ў ліку лідараў па гэтым паказчыку? Вось першая пяцёрка, якую прыводзіць ВВС.


1. Пекін. Колькасць мільярдэраў -- 100

Па звестках Hurun, апроч Пекіна яшчэ чатыры кітайскіх гарады ўваходзяць у першую дзясятку па ліку мільярдэраў. Нягледзячы на падзенне тэмпаў росту кітайскай эканомікі, што назіраецца ў апошнім часам, колькасць мільярдэраў у краіне вялікі. Усяго іх тут 568, а агульны капітал, якім валодаюць гэтыя людзі, складае 1,4 трыльёна долараў. Гэта прыкладна аб'ём ВУП Аўстраліі. Сярэдні прыбытак на душу насельніцтва ў год складае 7400 долараў (дадзеныя Сусветнага банка за 2014 год).

2. Нью-Ёрк. Колькасць мільярдэраў -- 95

У ЗША ёсць яшчэ два гарады з вялікай колькасцю мільярдэраў – Лос-Анджэлес і Сан-Францыска. Сфера высокіх тэхналогій у апошні час – асноўная крыніца  багацця амерыканскіх мільярдэраў. На другім месцы з невялікім адрывам ідзе рознічны гандаль. Усяго ў ЗША 535 мільярдэраў з агульным капіталам у 2,4 трыльёна долараў, гэта крыху менш, чым ВУП Францыі. Сярэдні прыбытак на душу насельніцтва ў год 55.200 долараў (дадзеныя Сусветнага банка за 2014 год).

3. Масква. Колькасць мільярдэраў -- 66

Раней расійская сталіца цягам чатырох гадоў лідзіравала ў спісе Forbes па гэтым паказчыку. Эканамісты лічаць, што змяншэнне цэн на нафту і заходнія санкцыі могуць быць прычынай зніжэння колькасці мільярдэраў у Маскве. Па звестках Hurun, усяго ў Расіі 80 мільярдэраў, іх агульны капітал складае 234 млрд. долараў, гэта на $130 млрд. менш, чым год назад. Сярэдні прыбытак на душу насельніцтва ў год 13.220 долараў (дадзеныя Сусветнага банка за 2014 год).

4. Ганконг. Колькасць мільярдэраў -- 64

Ганконг страціў сваю былую рэпутацыю азіяцкай сталіцы мільярдэраў.

Іх багацце галоўным чынам засяроджана ў нерухомасці, вытворчасці і ў сферы высокіх тэхналогій. Сярэдні прыбытак на душу насельніцтва ў год тут складае 40.320 долараў (дадзеныя Сусветнага банка за 2014 год).

5. Шанхай. Колькасць мільярдэраў -- 50

За апошні год у Шанхаі з'явіліся 20 новых мільярдэраў, у выніку чаго ў спісе звышбагацеяў горад трапіў на пятае месца. Зараз у гэтым камерцыйным цэнтры Кітая мільярдэраў стала роўна гэтулькі ж, колькі іх у Лондане.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».