Вы тут

Закуска «Мухамор»


На 30 «мухаморчыкаў» нам спатрэбіцца: яйкі — 3 шт., вяндліна — 150 г, сыр — 100 г, маленькія памідоры — 15 шт., агурок — 1-2 шт., маянэз — 1-2 ст. л., зяленіва для ўпрыгожвання.

Вараныя яйкі і сыр надзіраем на дробнай тарцы. Вяндліну наразаем на дробныя кубікі памерам прыкладна 5х5 міліметраў. У глыбокай місцы змешваем яйкі, сыр, вяндліну і 2 сталовыя лыжкі маянэзу. Памідоры разразаем напалам. Агурок наразаем скрылікамі таўшчынёй па 0,5 см.

На плоскае блюда выкладваем сечанае зяленіва, якое будзе служыць «палянай» для «мухаморчыкаў». Зяленіва падыдзе абсалютна любое. На яго выкладваем скрылікі агуркоў. З сумесі яек, сыру і вяндліны фарміруем невялікія шарыкі. Сплюшчваем іх зверху і знізу, каб атрымалася бочачка, якая будзе служыць ножкай грыба. Усаджваем атрыманыя ножкі на гурочкі. Зверху надзяваем чырвоныя шапачкі з палавінак памідораў. Засталося толькі на чырвоных шапках намаляваць белыя кропкі з маянэзу. Зручней за ўсё гэта зрабіць звычайнай зубачысткай.

Варта толькі ўлічваць, што гэтую закуску пажадана гатаваць непасрэдна перад прыходам гасцей (максімум за гадзіну), бо агуркі і памідоры могуць даць сок.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?