Вы тут

У сталіцы выступіў квартэт Крыстыны Станька з Польшчы


Канцэрт ладзіўся ў межах джазавых вечароў у філармоніі і адбыўся дзякуючы падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску і Міністэрства культуры Беларусі. На сцэне выступалі Крыстына Станька (вакал), Пётр Леманьчык (кантрабас), Дамінік Букоўскі (электраксілафон, калімба), Тайлер Хорнбі (ударныя) (Канада).


Крыстына Станька — знакамітая спявачка з Польшчы. Закончыла факультэт джаза і сучаснай музыкі Акадэміі музыкі ў Катавіцах. Лаўрэат шматлікіх музычных конкурсаў. Акрамя таго, яна з'яўляецца аўтарам вершаў да сваіх песень, кампазітарам, аранжыроўшчыцай. Паспяхова займаецца педагагічнай дзейнасцю — выкладае джазавыя і эстрадныя спевы ў Гданьскай Акадэміі музыкі. Вядзе музычную праграму на «Радыё Гданьск». Крыстына Станька ўжо больш як 25 гадоў на сцэне. Са сваім калектывам выступала на джазавых фестывалях і канцэртах у Польшчы, Швецыі, Германіі, Расіі, Нарвегіі, Канадзе.

Голас Крыстыны заварожвае. Яна ўмела выкарыстоўвае яго арыгінальнае гучанне, што прыцягвае ўвагу аўдыторыі. Не расчаравала Крыстына і нас, беларусаў. Яе непаўторная манера выканання песень, лірычнасць, жаноцкасць абуджалі душу, краналі, узвышалі і ўзбагачалі адначасова. Сэрца спявала! Таленавіты квартэт з глыбокім пачуццём даносіў да слухачоў песні пра шчаслівае і неўзаемнае каханне; затаіўшы дыханне, слухала іх моладзь. Людзі старэйшага пакалення аддавалі перавагу творам філасофскага гучання, з жыццёвымі перыпетыямі, са складанасцю чалавечага суіснавання ў свеце. Сама спявачка прызналася, што яе душа жыве ў музыцы.

Прыемна было пачуць, як з вуснаў спявачкі лілася і наша беларуская народная песня — ёй неяк запомніўся куплет, пачуты ад студэнткі з Беларусі.

Дар'я ЛЁСАВА

Загаловак у газеце: Калі душа спявае...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?