Вы тут

Дзве каманды БДУ летам гэтага года запусцяць свае спадарожнікі СаnSаt


Гэта стала магчымым дзякуючы паспяховай абароне навуковых праектаў спадарожнікаў, створаных ліцэістамі і студэнтамі БДУ, на адборачнай сесіі 5-га інавацыйна-адукацыйнага чэмпіянату «СаnSаt у Расіі».


У склад студэнцкай зборнай Белдзяржуніверсітэта ўвайшлі першакурснік факультэта радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій Іван Саечнікаў, другакурснік гэтага ж факультэта Мікіта Мішчанка і студэнт 2 курса факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Уладзіслаў Паўловіч. Хлопцы выступалі ў студэнцкай лізе, дзе сталі першымі, набраўшы максімальную колькасць балаў — 98. Летам гэтага года маладым канструктарам неабходна будзе прадставіць спадарожнік вагой да 1 кг, які будзе запушчаны на стратасферным шары на вышыню да 30 км.

Другую каманду Белдзяржуніверсітэта прадстаўлялі ліцэісты Алег Сафонаў, Настасся Патачыц, Мікіта Стрыжак і Антон Інчын. Зборная Ліцэя БДУ распрацавала праект спадарожніка з тэхнічнымі характарыстыкамі, якія забяспечаць яму паспяховыя запуск, вымярэнне, перадачу інфармацыі і прызямленне на парашуце. Усяго ў адборачнай сесіі чэмпіянату «СаnSаt у Расіі» прынялі ўдзел каля 200 школьнікаў і студэнтаў з Расіі і Беларусі.

Першы конкурс «СаnSаt» адбыўся ў 1999 годзе ў ЗША. Мэтай чэмпіянату з'яўляецца прыцягненне школьнай і студэнцкай моладзі да касмічных даследаванняў і інфармацыйных тэхналогій.

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: За крок ад космасу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?