Вы тут

У злітках яно значна даражэйшае


Самы дарагі кошт аднаго грама золата з сертыфікатам якасці ад Нацбанка прыпадае на мерны злітак гэтага металу менавіта вагой 1 грам.


Нацыянальны банк краіны прадасць гэты злітак юрыдычным і фізічным асобам (за выключэннем банкаў) за 1 мільён 82 тысячы 200 рублёў. А вось калі ўладальнік гэтага злітка вырашыць яго прадаць назад Нацбанку, то пры наяўнасці сертыфіката якасці, атрымае толькі 844 тысячы 100 рублёў.

Залаты злітак ад Нацбанка вагой 5 г будзе каштаваць новаму ўладальніку 4 млн 848 тысяч 300 рублёў. Назад гэта золата з дакументамі возьмуць за 4 млн 177 тысяч 300 рублёў. Злітак у 10 г каштуе сёння для насельніцтва 9 млн 436 тысяч 800 рублёў (8 млн 376 тысяч 200 рублёў). Ажно 116 млн 55 тысяч 100 рублёў (83 млн 762 тысячы 300 рублёў) каштуе цяпер мерны злітак золата вагой 100 г. Самы вялікі злітак мернага золата вагой 1 кілаграм наш банк прадасць любой асобе ажно за 1 млрд 90 млн 186 тысяч 600 рублёў (837 млн 579 тысяч 500 рублёў).

Нацыянальны банк прапануе сёння спажыўцам і мерныя зліткі з серабра. Кавалак у 10 г гэтага металу прададуць кліенту за 324 тысячы 700 рублёў. А вось назад купяць яго, пры наяўнасці сертыфіката якасці, толькі за 108,2 тысячы рублёў. Заўважу, што менавіта па сярэбраных злітках існуе самая вялікая дэльта паміж коштам куплі і продажу. Так, 100-грамовы мерны злітак з серабра Нацбанк прадасць фізічнай асобе за 2 млн 121 тысячу 100 рублёў, а назад прыме толькі за 541 тысячу 100 рублёў. Самы сур'ёзны злітак з серабра (1 кілаграм) каштуе тут 25 млн 150 тысяч 300 рублёў (вернуць — 10 млн 692 тысячы 100 рублёў).

Самы маленькі мерны злітак з плаціны вагой 1 грам каштуе ў нашым банку 1 млн 103 тысячы 800 рублёў. Спрэд у каціроўках па гэтым метале таксама ўражвае, бо банк купіць гэты злітак назад толькі за 649 тысяч 300 рублёў. Максімальна вялікі злітак плаціны з сертыфікатам ад Нацбанка важыць 500 грам і каштуе 557 млн 830 тысяч 800 рублёў (332 млн 538 тысяч 900 рублёў). Нагадаю, што каціроўкі па злітках каштоўных металаў карэктуюцца нашым фінансавым рэгулятарам у адпаведнасці з сусветнымі тэндэнцыямі і іншымі фактарамі ў валютным сектары. Прыведзеныя вышэй лічбы выстаўлены Нацбанкам на дату дзеяння цэн з 23 лютага 2016 года.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».