Вы тут

Атрымаць візу ў Польшчу стане прасцей


Ужо 1 сакавіка адкрыюцца новыя візавыя цэнтры. Гэта паспрыяе спрашчэнню працэсу атрымання віз, памяншэнню чэргаў і часу чакання рэгістрацыі візавых анкет.


Адзін з цэнтраў — сталічны — распачне працу па вуліцы Чыгуначнай. Гэта часовы адрас, удакладняе БелТА. Праз два-тры тыдні ён пераедзе на пяты паверх ГЗЦ «Galіleo» каля чыгуначнага вакзала. У ім будуць працаваць 50 акенцаў для прыёму і выдачы дакументаў. Яшчэ тры цэнтры адкрыюцца ў першы дзень вясны ў абласных гарадах Беларусі: Брэсце (вул. Маскоўская, 208A-1), Гродне (вул. Горкага, 89) і Гомелі (вул. Пушкіна, 2).

Пры падачы дакументаў трэба будзе заплаціць консульскі збор 60 еўра і сервісны за паслугі цэнтра — 15 еўра. Аплачваецца сервісны збор у беларускіх рублях. Браніраваць час падачы дакументаў варта загадзя. Зрабіць гэта можна на сайце візавага цэнтра альбо па тэлефоне кол-цэнтра.

Пры гэтым звяртацца па візу па-ранейшаму можна ў пасольствы ці генеральныя консульствы Польшчы. Пазней візавыя цэнтры з'явяцца і ў Магілёве, Пінску, Баранавічах, Лідзе. «Аб канкрэтных датах будзе паведамлена пазней. Спадзяёмся, што гэта адбудзецца ўжо ў хуткім часе», — адзначыў Міхал ХАБРАС, часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?