Вы тут

Газета «Звязда» ў айчыннай філуменіі


Тых, хто займаецца калекцыяніраваннем запалкавых этыкетак ці пачкаў ад запалак, называюць філуменістамі, а калекцыяніраванне этыкетак з пачкаў ад запалак, запалкавых пачкаў, буклетаў (кніжак-запалак) і іншых прадметаў, звязаных з запалкамі, называецца філуменіяй (ад грэчаскага «phіleo» — люблю і лацінскага «lumen» — агонь ці святло).


Сёння філуменія не з'яўляецца распаўсюджаным хобі, як, напрыклад, калекцыяніраванне манет, паштовых марак, паштовак, самавараў, прасаў, але аматары гэтай навукі працягваюць развіваць сваю калекцыю. Між іншым, кошт на запалкавыя этыкеткі і запалкі XІX—ХХ стагоддзяў ніколькі не ніжэйшы чым, напрыклад, на банкноты ці манеты гэтага перыяду.

Але не пра гэта сёння размова, а... пра газету «Звязда» на запалкавых этыкетках беларускіх прадпрыемстваў. Згадка пра «Звязду» ўпершыню з'явілася на запалкавых этыкетках у 1959 годзе. Тады Барысаўскі фанерна-запалкавы камбінат выпусціў запалкі з этыкеткай-заклікам (на рускай мове), каб людзі выпісвалі і куплялі газеты і часопісы. Побач з тэкстам была намалявана паштальёнка з сумкай газет, у якой на першым плане вылучалася газета «Звязда».

Праз два гады — у 1961-м — той жа Барысаўскі фанерна-запалкавы камбінат выпускае серыю этыкетак на запалках (на беларускай мове) з рознымі малюнкамі і тэкстамі: «Чытайце «Звязду», пішыце ў яе»; «Распаўсюджвайце «Звязду»; «Выпісвайце «Звязду»; «Чытайце «Звязду».

У 1997 годзе, да 80-годдзя газеты, прадпрыемства «Пінскдрэў» адгукнулася на гэты слаўны юбілей і выпусціла запалкі з тэкстам «Беларускай газеце ЗВЯЗДА 80».

Вось, бадай, і ўсё, што датычыць газеты «Звязда» ў беларускай філуменіі. Але наперадзе 100-гадовы юбілей выдання. Будзем спадзявацца, што ён не застанецца незаўважаным.

Сяргей ЧЫГРЫН

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.