Вы тут

Дзе самыя спрытныя «Паштовыя кур'еры»?


Сёлета паштавікі Віцебшчыны працягнуць развіццё як традыцыйных паслуг, так і параўнальна новых. Адпавядаць патрабаванням часу — неабходнасць ва ўмовах з'яўлення на рынку канкурэнтаў. Але, бясспрэчна, з «Белпоштай» змагацца за кліентаў складана. Бо прадпрыемства мае велізарны вопыт і добрую рэпутацыю.


Мне ўжо за 40 гадоў, а нядаўна на пошце зразумеў, што многага не ведаю. А вы, напрыклад, карысталіся паслугай «Паштовы кур'ер»? І, напэўна, толькі моладзь у курсе нюансаў посткросінгу.

— Дарэчы, на Віцебшчыне «Паштовы кур'ер» вельмі папулярная паслуга. Мы па яе аказанні лідзіруем у краіне. Трэба толькі патэлефанаваць ці адправіць заяўку праз інтэрнэт. А ўсё астатняе зробіць пошта. Ды яшчэ на выгадных для вас умовах. Наконт посткросінгу, маеце рацыю — моднае хобі. І гэта не толькі «прывітанне» ад іншаземца, але і паралельна гісторыя іншай краіны, культурная спадчына. А якая цудоўная магчымасць пашырыць свае геаграфічныя, тэарэтычныя веды ў розных кірунках! Мы актыўна супрацоўнічаем з навучальнымі ўстановамі, бо многія хлопцы і дзяўчаты гэтым захапляюцца, — распавядае «Звяздзе» Кацярына Зінкевіч, намеснік дырэктара Віцебскага абласнога філіяла РУП «Белпошта».

А паслуга «EMS Belpost» — экспрэс-дастаўка тавараў і грузаў па краіне, бадай, заслугоўвае асобнага артыкула. Ёй карыстаецца ўсё больш кліентаў. І з улікам іх пажаданняў яна будзе ўдасканаленай. Паштавікі Прыдзвінскага краю будуць развіваць і запатрабаваныя паслугі інтэрнэт-крамаў. Там можна заказаць тавары прыкладна 170 беларускіх прадпрыемстваў.

— Адзін з прыярытэтаў нашай дзейнасці — прыцягненне для абслугоўвання яшчэ больш інтэрнэт-крамаў, юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў. Дарэчы, толькі «Белпошта» аказвае паслугі накладной платы. У тым ліку ў Расію. Магчымая экспрэс-дастаўка тавараў у прыблізна 23 тысячы населеных пунктаў краіны, а таксама ў 200 краін свету! — працягвае Кацярына Зінкевіч.

Сёлета атрымаюць далейшае развіццё дадатковыя сэрвісы існуючых паслуг. Сярод іх «Камфорт» і адпраўленні 1 Клас, дастаўка дакументаў, пасылак і дробных пакетаў на дом.

На працягу года на Віцебшчыне паштавікі правядуць розныя акцыі. У прыватнасці, абласны конкурс дзіцячага малюнка «Мой чароўны ліст». Запланавалі і сумесныя акцыі з прадпрыемствамі вобласці па перасылцы так званых акцыйных фішак (умоўных таварных знакаў).

Пашырыцца сетка аб'ектаў паштовай сувязі. Плануецца адкрыць новае мадэрнізаванае аддзяленне сувязі ў Полацку.

— Наогул сучасныя аддзяленні паштовай сувязі — гэта ў першую чаргу сувязныя цэнтры. Яны сярод іншага забяспечваюць бесперапынную працу буйных прадпрыемстваў і індывідуальных прадпрымальнікаў. І арыентацыя на бізнес-кірунак — не выпадковы выбар. На сёння ўжо функцыянуюць 8 бізнес-поштаў. Яны абслугоўваюць выключна юрыдычных асоб і ІП. Спецыялісты па продажы паслуг хутка і з улікам спецыфікі дзейнасці падбяруць найбольш выгаднае рашэнне для вядзення бізнесу, — падкрэсліла суразмоўца.

Пасля размовы дзеля інтарэсу паглядзеў сайт «Белпошты». Сярод іншага цікава было прачытаць водгукі кліентаў. «Выказваю ўдзячнасць работнікам, якія прымаюць паскораную пошту, за добразычлівасць, выразную кансультацыю па пытаннях работы з адпраўленнямі!» — напісала жыхарка Віцебска. «Хачу выказаць вялікую падзяку супрацоўніку АПС Шуміліна-2 Баравіковай Т.Н. за добрае стаўленне да пажылых людзей. З цяплом, клопатам, павагай ставіцца да сваёй працы, даходліва тлумачыць, дапамагае сваім кліентам», — шчырая падзяка з райцэнтра Шуміліна. Адна з кліентак нават верш прысвяціла начальніку аддзялення паштовай сувязі. Такія словы, як кажуць, многага вартыя.

pukshanski@zviazda.by

Загаловак у газеце: Прыдзвінскія «фішкі»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».