Вы тут

Лекі для хірургіі і камбустыялогіі


На прадпрыемстве «Унітэхпрам» БДУ распрацаваны бізнес-план інавацыйнага праекта па арганізацыі вытворчасці арыгінальных біярэзарбаваных поліфункцыянальных лекавых прэпаратаў. Аўтары інавацый — дырэктар прадпрыемства Павел Бычкоўскі і вядучы супрацоўнік Навукова-даследчага інстытута фізіка-хімічных праблем БДУ Мікалай Юркштовіч.


Бізнес-планам прадугледжваецца вытворчасць супрацьспаечнага сродку бар'ернага тыпу і лекавых сродкаў з антымікробным і анальгетычным эфектамі, якія ператвараюцца на раневай паверхні ў гідрафільную гелепадобную масу, забяспечваючы хуткае ачышчэнне ран і паскараючы працэс іх гаення. У прыватнасці, гаворка ідзе пра стварэнне поліфункцыянальнага сродку для прадухілення ўтварэння спаек пры хірургічных умяшаннях на органах брушнай поласці, малога таза і іншых; вытворчасць лекавых сродкаў «Фосцэлантан» і «Мілфацэл» у выглядзе сурвэтак, якія забяспечваюць вільготнае гаенне ран; матрыкса для імабілізацыі ствалавых клетак і стварэнне біялагічных павязак для эфектыўнага лячэння пацыентаў з пашкоджаннямі скурных покрываў (з тэрмічнымі апёкамі, пролежнямі, трафічнымі язвамі). Усе прэпараты з'яўляюцца інавацыйнымі, раней у нашай краіне не вырабляліся, а іх канкурэнтаздольнасць у параўнанні з імпартнымі аналагамі забяспечваецца больш высокай эфектыўнасцю і нізкімі цэнавымі паказчыкамі.

Рэалізацыя інавацыйнага праекта на прадпрыемстве «Унітэхпрам» БДУ дазволіць стварыць айчынную вытворчасць лекавых прэпаратаў для хірургіі і камбустыялогіі, забяспечыць незалежнасць гэтых абласцей медыцыны ад імпартных паставак, павысіць эфектыўнасць лячэння і скароціць тэрміны знаходжання пацыентаў у стацыянарах медыцынскіх устаноў.

Выкананне навукова-даследчых і доследна-тэхналагічных работ плануецца выконваць сумесна з НДІ фізка-хімічных праблем БДУ, дзяржаўным прадпрыемствам «НТЦ ЛОЦІЯС» і клінічнымі ўстановамі.

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.