Вы тут

У Мар'інай Горцы працуе выстаўка «Праз Беларусь праходзіў шлях паэта»


15 гадоў у Мар'інай Горцы працуе Пухавіцкая карцінная галерэя — як філіял мясцовага раённага музея. З апошніх творчых праектаў — выстаўка «Праз Беларусь праходзіў шлях паэта», прысвечаная жыццю і творчасці класіка ўкраінскай літаратуры Тараса Рыгоравіча Шаўчэнкі.


Невыпадковасць дадзенай выстаўкі грунтуецца на дзвюх адметнасцях повязі Вялікага Кабзара з Беларуссю і Міншчынай, Пухавіччынай, у прыватнасці. Тарас Шаўчэнка ехаў на вучобу ў Санкт-Пецярбург з Украіны праз Вільню. Толькі праз Беларусь туды па тым часе можна было даехаць ці дайсці. І другі знакавы фактар паяднанасці: творы Тараса Шаўчэнкі больш як стагоддзе перакладаюць на беларускую мову. Сярод пачынальнікаў такога пераўвасаблення — Янка Купала і Якуб Колас. Новыя пераклады паэзіі Тараса Шаўчэнкі зроблены Таццянай Сівец і ўвайшлі ў яе кнігу «Разняволенасць».

У інтэрв'ю раённай газеце «Пухавіцкія навіны» адзін з арганізатараў выстаўкі — прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Яўген Шунейка заўважыў: «Карціны не толькі і не столькі пра рэальны пераезд паэта. Праз Беларусь прайшла паэзія Шаўчэнкі. Яна ўскалыхнула і захапіла нашых літаратараў. Бо Шаўчэнка ўпершыню ў гісторыі славянскай паэзіі зрабіў героямі сваіх твораў простых людзей. Яго вершы вельмі ўразілі Якуба Коласа, які пайшоў тым жа шляхам. Пясняр пераклаў некаторыя вершы Шаўчэнкі на родную мову». Менавіта гэтаму прысвечана карціна Алеся Фаменкі «Якуб Колас — перакладчык «Кабзара». Дарэчы, добра вядома, што перакладам менавіта гэтай кнігі вершаў вялікага ўкраінца Колас займаўся на Пухавіччыне — у Вусці. А на выставе пра сувязь дзвюх культур расказвае яшчэ і карціна «Вытокі». Птушка-паэзія — яна адна. Але ў яе два крылы — беларускае і ўкраінскае».

Сярод аўтараў работ, якія прадстаўлены на выстаўцы, прысвечанай тэме «Тарас Шаўчэнка і Беларусь», — мастакі Уладзімір Сытчанка, Яўген Шунейка і Алесь Фаменка.

Нельга не заўважыць, што падобныя творчыя праекты спрыяюць развіццю мастацкага краязнаўства. Спасціжэнне культурных і мастацкіх з'яў праз увагу да рэгіёназнаўства дапамагае не проста вывучаць гісторыю краю, але яшчэ падтрымлівае выхаваўчыя памкненні ў культуры і асветніцтве. Пухавіччына, Мар'іна Горка і яе ваколіцы — прастора развіцця таленту мастакоў Генрыха Вейсенгофа, Аркадзя Астаповіча, Аляксандра Пашкевіча, Аркадзя Бржазоўскага. Дарэчы, яго імя і носіць Пухавіцкая карцінная галерэя.

Міхась ВУГАЛЕЦ

Загаловак у газеце: Тарас малюе Міншчыну

Каментары

Личность и творчество Великого Кобзаря удивительным образом связывают страны и народы Украины, России, Казахстана, Беларуси. Неизменные слова благодарности организаторам замечательной выставки в Марьиной Горке. Для меня, выпускницы Черкасского педагогического института (ныне Черкасский национальный университет имени Богдана Хмельницкого) важно все, что раскрывает взаимосвязь культур и литератур.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».