Вы тут

Вясна пачнецца з моцнага цыклону «Зісі»


Ужо сёння гэты паўднёвы цыклон «падорыць» нам складаныя ўмовы надвор'я, а спецыялісты аб'явяць штармавое папярэджанне, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.


Такім чынам, у аўторак раніцай і ўдзень пройдуць працяглыя ападкі (снег, мокры снег, дождж), у многіх раёнах — моцныя ападкі, па паўночным захадзе магчымы мяцеліца і снежныя заносы. Больш за тое, па поўначы Беларусі прагназуецца наліпанне мокрага снегу, галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Максімальная тэмпература паветра складзе ад мінус 2 градусаў па поўначы да плюс 5 па поўдні краіны.

Сур'ёзныя ападкі чакаюцца і ў сераду. Гэта будзе снег, мокры снег, па ўсходзе з дажджом, уначы месцамі па паўночным усходзе — моцныя ападкі і слабы галалёд. У некаторых раёнах магчымае наліпанне мокрага снегу, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак у сераду складзе ад мінус 3 градусаў да 4 цяпла, па паўднёвым усходзе — да плюс 6 градусаў.

Потым гэты цыклон будзе рухацца далей у бок Расіі, а ў Беларусі ўсталюецца больш спакойнае надвор'е. Таму кароткачасовыя ападкі (мокры снег і дождж) у чацвер чакаюцца толькі месцамі. У некаторых раёнах магчымы туман, слабы галалёд. Уначы і раніцай на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 2 градусаў, а ўдзень — ад нуля да 7 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у пятніцу і суботу месцамі чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, часам слабы туман і галалёд. Уначы і раніцай на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 4 градусаў. Удзень прагназуецца ад нуля да 5 цяпла, па паўднёвым захадзе чакаецца да плюс 8 градусаў. Далейшае павялічэнне тэмпературы чакаецца ўжо ў нядзелю, калі прагназуецца нават да 10 цяпла.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».