Вы тут

Стаўка на ІТ і адпраўленні без канвертаў


На вытворчасці «Мінская пошта» ўвагу сёлета ўдзеляць удасканаленню існуючых і прасоўванню новых паслуг і сэрвісаў, заснаваных на сучасных інфармацыйных тэхналогіях, паведаміла намеснік начальніка вытворчасці па прасоўванні паслуг і продажах Алена ТРУБАЧ.


Напрыклад, інтэрнэт-сэрвіс «Віншаванні са святамі»: любы ахвотны можа аформіць заказ на віншавальны ліст да родных, сяброў або партнёраў да свят. Ліст з пажаданнямі на прыгожым бланку ў канверце будзе дастаўлены адрасату не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

Плануецца ўкараненне паслугі па вырабе бесканвертных адпраўленняў. Гэта бланк у выглядзе ліста і канверта адначасова. На адным баку бланка друкуюцца паштовыя дадзеныя, усярэдзіне — персанальныя. Каб адкрыць бесканвертнае адпраўленне, дастаткова адарваць праклееныя бакавыя часткі па лініях перфарацыі. Такімі адпраўленнямі можна рассылаць рэкламныя матэрыялы і дакументы.

Для кліентаў, якія карыстаюцца паслугай унутранай паскоранай пошты, будуць прадстаўлены новыя сэрвісы: ЕMS-адпраўка на працягу 3—4 гадзін у межах Мінска, а таксама адпраўленні «MАХ».

У планах прадпрыемства — укараненне сэрвісу «Мясцовая рассылка» ў рамках паслугі бязадрасная «Прамая паштовая рэклама». Паслуга арыентавана на малы і сярэдні бізнес, калі прасоўванне паслуг неабходна ажыццяўляць у рамках адной вуліцы ці аднаго раёна горада.

Плануецца адкрыццё аддзялення паштовай сувязі-58 па адрасе вул. Налібоцкая, д. 36 (гандлёвы цэнтр «Квадра») і аддзялення паштовай сувязі-62 (мікрараён «Лебядзіны»). Таксама ў сувязі з развіццём паштовай інтэрнэт-крамы shор.bеlроst.bу з 10 лютага ў пасылачнай зале цэха па прадастаўленні паслуг адкрыты гандлёва-выставачны аб'ект «Паштовы пасаж» па рэалізацыі тавараў беларускіх вытворцаў.

sеrаdzуuk@zvіаzdа.bу

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

«А жанчына так і не прыйшла...», Заяц на чацвярых, Асаблівасці нацыянальнага палявання.

Грамадства

Вясковая робататэхніка

Вясковая робататэхніка

Як у вясковай школе з'явіўся SТEM-цэнтр.

Грамадства

Як адбываюць пакаранне асуджаныя да абмежавання волі «ў хатніх умовах»

Як адбываюць пакаранне асуджаныя да абмежавання волі «ў хатніх умовах»

«Хатняя хімія» — гэта турма, толькі на свабодзе», — з сарказмам кажуць самі асуджаныя пра абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.