Вы тут

Новы нарматыў на гандлёвыя плошчы


У краіне зменены парадак вызначэння нарматыву забяспечанасці насельніцтва гандлёвымі плошчамі.


Уступіла ў сілу пастанова Міністэрства гандлю ад 1 лютага 2016 года №5 «Аб унясенні змяненняў у Інструкцыю па ацэнцы выканання нарматываў дзяржаўных сацыяльных стандартаў у галіне гандлю і грамадскага харчавання», якой зменены парадак ацэнкі выканання нарматываў дзяржаўных сацыяльных стандартаў у галіне гандлю.

Цяпер пры вызначэнні нарматыву забяспечанасці насельніцтва гандлёвымі плошчамі замест формаў статыстычнай справаздачнасці будуць выкарыстоўвацца звесткі, якія змяшчаюцца ў Гандлёвым рэестры Рэспублікі Беларусь аб гандлёвых плошчах крамаў і павільёнаў, а таксама аб плошчах гандлёвых цэнтраў, адведзеных пад гандлёвыя аб'екты.

Унясенне гэтых змяненняў дазволіць аператыўна атрымліваць больш дакладныя дадзеныя пры ацэнцы выканання нарматыву дзяржаўнага сацыяльнага стандарту.

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».