Вы тут

Вучоныя распрацавалі новы метад выяўлення рэшткавых ракавых клетак


Вучоныя з Беларусі і ЗША распрацавалі новы метад выяўлення рэшткавых ракавых клетак, які таксама спрыяе іх вынішчэнню.


Выяўляць і вынішчаць ракавыя клеткі прапануецца з дапамогай плазмонных нанабурбалак. «Метад заснаваны на выкарыстанні залатых наначасціц і лазернага выпраменьвання для генерацыі нанабурбалак у ракавых клетках. Нанабурбалкі вызначаюцца акустычным зондам. Для гэтага наначасціцы апрацоўваюцца спецыяльнымі антыцеламі, якія распазнаюць злаякасныя клеткі, і назапашваюцца ў іх, практычна не трапляючы ў здаровыя», патлумачыў кіраўнік групы пухлін галавы і шыі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава, кандыдат медыцынскіх навук Ігар БЕЛАЦАРКОЎСКІ карэспандэнту БелТА.

Тэхналогія паспяхова апрабавана на лабараторных мышах. Жывёлам паддоследнай і кантрольнай груп выконваліся аднолькавыя па аб'ёме аперацыі па выдаленні прышчэпленай пухліны шыі і галавы. Аднак прымяненне дадатковага мінімальнага хірургічнага ўмяшання ў паддоследнай групе пасля вызначэння рэшткавых ракавых клетак з дапамогай плазмонных нанабурбалак спрыяла 100-працэнтнай выжывальнасці жывёл, у той час як мышы кантрольнай групы (толькі стандартная хірургія) загінулі ад прагрэсавання пухліны. Акрамя таго, у выпадках выяўлення неаперабельных мікрапухлін нанабурбалкі спрыялі іх вынішчэнню. Ідэя новага метаду лячэння заключаецца ў тым, каб зменшыць частату мясцовага рэцыдыву. Перад аперацыяй пацыент атрымлівае ін'екцыю з залатымі наначасціцамі. Пасля выдалення пухліны праводзіцца апрацоўка лазерам. Нанабурбалкі актывуюцца, і мікрапухліна, калі яна недзе засталася, вынішчаецца.

Укараненне такога метаду можа паспрыяць таму, што анколагі атрымаюць магчымасць вынішчаць ракавыя клеткі, якія тэарэтычна могуць стаць крыніцай рэцыдываў, на мікраўзроўні. Спецыялісты гатовыя правесці клінічныя выпрабаванні метаду ў Беларусі.

Свят­ла­на ПРОТАС

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Наначасціцы супраць пухлін

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.