Вы тут

Указ Прэзідэнта №78 — дакладная праграма дзеянняў для рэгіёнаў


Указ Прэзідэнта №78 «Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу Рэспублікі Беларусь» можна назваць дакладнай праграмай дзеянняў для рэгіёнаў. Так лічыць старшыня камітэта эканомікі Мінаблвыканкама Павел Юхневіч.


— Галоўная задача для вобласці — не збавіць тэмпы росту, якія былі дасягнуты летась і за пяцігодку ў цэлым. А магчымасці для гэтага ёсць — як у прамысловасці, так і сельскай гаспадарцы, таваразвароце. У першую чаргу за кошт традыцыйных вытворчасцяў, а таксама новых, якія запусцілі летась. У прыватнасці, эфектыўна развіваюцца і павялічваюць аб'ёмы вытворчасці фармацэўтычныя прадпрыемствы, нядрэнныя паказчыкі на пачатку года ў машынабудаўнікоў, вытворцаў транспартных сродкаў. Стабілізавалася сітуацыя на БелАЗе. Акрамя таго, важкую прыбаўку даюць новыя мадэрнізаваныя суб'екты гаспадарання, напрыклад «Велес-Міт», Пухавіцкі завод горнага воску. Ну і, безумоўна, нельга скідваць з рахунку прадпрыемствы дрэваапрацоўкі. Сюды ўкладзены сродкі, якія павінны даваць вынік.

Што тычыцца новых рабочых месцаў, то ў 2015 годзе іх было створана больш як 7,5 тысячы. Сёлета плануецца дадаткова яшчэ 6 900 за кошт адкрыцця новых прадпрыемстваў і пачатку работы тых, што зарэгістраваны летась або 2-3 гады таму, паколькі цыкл арганізацыі вытворчасці дастаткова працяглы. Думаю, па выніках першага квартала з'явіцца не менш як 1,5 тыс. новых рабочых месцаў. А ў цэлым на тэрыторыі Мінскай вобласці рэалізуецца больш як 50 праектаў, дзе прадугледжана іх арганізацыя. Сёлета наша задача — захаваць інвестыцыі на ўзроўні 2015 года, а менавіта больш як 45 трлн рублёў. Вядома, гэта нялёгка. Тым не менш кіраўнік дзяржавы даў дакладны кірунак, дзе гэтыя грошы браць — прыцягваць прамыя замежныя інвестыцыі. Сёлета ў Мінскай вобласці плануецца прыцягнуць прамых замежных інвестыцыі на чыстай аснове не менш, як 180 млн долараў ЗША.

На жаль, ёсць пэўнае зніжэнне паказчыкаў знешнеэканамічнай дзейнасці. Але яны ў многім вызначаліся кан'юнктурай, працэсамі, што адбываюцца ў краінах-партнёрах. Тым не менш у фізічным вымярэнні шэраг прадуктаў, тавараў рэалізавалі з плюсам у параўнанні з 2014 годам. Галоўнае ж, мы захавалі знешнія рынкі, сваю прысутнасць там, і выйшлі на новыя. У гэтым годзе пачаліся пастаўкі ў Саудаўскую Аравію, Чылі, Перу, некаторыя краіны Афрыкі, у прыватнасці Нігерыю. Аб'ёмы іх пакуль не такія вялікія, як хацелася б, але гэта справа часу.

Загаловак у газеце: Не збавіць тэмпы

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.