Вы тут

Адбылося выязное пасяджэнне грамадска-кансультацыйнага савета


У сталіцы адбылося выязное пасяджэнне грамадска-кансультацыйнага савета пры Міністэрстве эканомікі, на парадку дня якога было развіццё вучнёўскіх бізнес-кампаній. Мерапрыемства праводзілася ў рамках тыдня прадпрымальніцтва, які праходзіць з 29 лютага па 4 сакавіка ў Беларусі.


Падобныя вучнёўскія фірмы на базе школ пачалі з'яўляцца не так даўно. Гэта ініцыятыва ўзнікла стыхійна. Часцей за ёй стаяць таленавітыя педагогі. Лідзіруе па колькасці гэтых фірм сёння Мінская вобласць. Школьныя бізнес-кампаніі досыць разнастайныя і прадастаўляюць паслугі ад дызайну і паліграфіі, да вырошчвання раслін, стварэння вырабаў і малюнкаў. Прычым вучні ў іх выступаюць не толькі як наёмныя супрацоўнікі, але і як кіраўнікі. Як адзначаюць у Міністэрстве эканомікі, зараз такім кампаніям неабходна падтрымка прафесіяналаў для далейшага развіцця. Многія з іх маюць праблемы юрыдычнага характару: няма неабходнай інфармацыі аб тым, як выкарыстоўваць фінансавыя сродкі, як аплачваць бонусы і ўзнагароды для вучняў. Гэтыя пытанні не могуць быць вырашаны без удзелу Міністэрства эканомікі. Намеснік дырэктара дэпартамента па прадпрымальніцтве Мінэканомікі Дзмітрый Красоўскі адзначыў, што сёння важна вывесці гэтую ініцыятыву на агульнадзяржаўны ўзровень. Для гэтага і быў сабраны грамадска-кансультацыйны савет, на якім прафесіяналы з зацікаўленых галін абмяркоўвалі праект тыпавога палажэння, што ў будучыні будзе прымацца кожнай школай. Дакументам плануецца ўзаконіць парадак стварэння і ліквідацыі школьных кампаній. Мяркуецца, што стварацца такая фірма будзе на час навучальнага года, далей ліквідавацца і ўзнікаць зноў ужо ў наступным годзе. Вучні пры гэтым змогуць канкурыраваць як на школьных кірмашах, прадаючы прадукты сваёй працы ці паслугі, так і ў рамках больш шырокага рынку.

«Важным з'яўляецца пытанне неабходнасці ўлівання рэальных грошай у працу школьных кампаній. У выпадку іх выкарыстання ў такіх фірмах, магчыма, спатрэбіцца пэўны ўказ Прэзідэнта. У тым ліку неабходна будзе юрыдычна вывесці гэтую дзейнасць з поля прадпрымальніцтва, каб яна не абкладалася такімі ж высокімі патрабаваннямі. Альтэрнатывай можа быць і гульнявая валюта, якая памяншае ступені рызык, але дазваляе вучням больш актыўна ўдзельнічаць у кіраванні і атрымліваць бонусы», — адзначыў Дзмітрый Красоўскі.

У Міністэрстве эканомікі патлумачылі, што згаданы праект плануецца падрыхтаваць ужо да наступнага навучальнага года.

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Я ў прадпрымальнікі пайду, хай мяне навучаць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.