Вы тут

87% беларускіх юзераў звяртаюцца да інтэрнэта штодня


Як сведчаць звесткі сацыялагічнага апытання, праведзенага Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам у кастрычніку—лістападзе мінулага года, больш як 87% беларускіх юзер аў звяртаюцца да інтэрнэта штодня. А кожны дзясяты выкарыстоўвае яго магчымасці раз на тыдзень.


Сярод непаўналетніх жыхароў краіны з інтэрнэтам сябруюць 64%. Каля 85,5% рэспандэнтаў, якія карыстаюцца інтэрнэтам штодня, праводзяць там больш за гадзіну ў дзень, у тым ліку 49% — ад адной да трох гадзін і 36,5% — «завісаюць» у віртуальным свеце больш як на тры гадзіны. Менш за гадзіну ў суткі выдаткоўвае на віртуальную рэчаіснасць толькі дзясятая частка апытаных (11%).

Больш як палавіна карыстальнікаў (59%) заявілі, што звяртаюцца да глабальнай сеткі па-за межамі дома, з дапамогай мабільных устройстваў, тэлефона, планшэта і ноўтбука з 3G-мадэмам. Пры гэтым сярод моладзі ва ўзросце ад 16 да 29 гадоў доля карыстальнікаў мабільнага інтэрнэту складае 77,5 працэнта. І 85% рэспандэнтаў паведамілі, што маюць па месцы жыхарства фіксаванае падключэнне да інтэрнэту.

nikalaeva@zviazda.by

Загаловак у газеце: Завіснуць... на тры гадзіны

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.