Вы тут

«Зімовая школа студэнцкай журналістыкі» пройдзе з 4 па 6 сакавіка


«Зімовая школа студэнцкай журналістыкі» пройдзе на базе спартыўна-аздараўленчага комплексу «Брыганціна» з 4 па 6 сакавіка. У міжнародным семінары-практыкуме возьмуць удзел 25 устаноў адукацыі (225 студэнтаў, спецыялістаў па рабоце з моладдзю і прадстаўнікоў універсітэцкіх прэс-службаў), а таксама госці з Азербайджана, Арменіі, Германіі, Украіны, Расіі і Славакіі.


Праграма «Зімовай школы» ўключае правядзенне адукацыйных семінараў пад кіраўніцтвам выкладчыкаў Інстытута журналістыкі БДУ, выстаўкі студэнцкіх газет, трэнінгі па камандаўтварэнні, майстар-класы ад прадстаўнікоў беларускіх СМІ. Студэнтаў запросяць паўдзельнічаць у тэматычнай гульні «Што? Дзе? Калі?» і ролевай гульні «Журналісцкае расследаванне». У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў семінараў акажуцца наступныя тэмы: «Студэнцкая газета: пошук новай формы і зместу», «Эфектыўная фатаграфія: сакрэты поспеху», «Студэнцкія СМІ ў інтэрнэце», «Дызайн газеты», « PRасвета», «Сацыяльныя сеткі як новая рэчаіснасць журналістыкі», «Эфектыўныя тэхналогіі стварэння актуальнага медыякантэнту» і іншыя.

Таксама адбудзецца брыфінг кіраўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь са студэнцкім актывам.

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Пагуляць... у журналісцкае расследаванне

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».