Вы тут

З «Табурэткай» вучыцца весялей


Паступіўшы ў ліцэй, я адразу зацікавілася газетай навучальнай установы пад назвай «Табурэтка». Гэта не проста выданне, дзе публікуюцца артыкулы навучэнцаў, а цэлы свет ліцэйскіх традыцый, свят, мерапрыемстваў, уражанняў. Гэта наша жыццё. Кожная старонка «Табурэткі» напоўнена аптымізмам, радасцю, шчасцем, прыязнасцю, што падштурхоўвае вучняў акунуцца ў свет творчасці і паспрабаваць свае сілы ў допісе ў газету, развіць свой талент.


Усе нашы ліцэісты — вельмі таленавітыя, крэатыўныя, творчыя і актыўныя. Кожны з іх прымае удзел у розных мерапрыемствах, занятках і гуртках, каб зрабіць сваё жыццё больш разнастайным і вясёлым. І вось адзін з любімых заняткаў — гэта праца ў «Табурэтцы». Любы, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў напісанні артыкулаў, апавяданняў, можа далучыцца да яе.

Адным з такіх аўтараў з'яўляецца Ксенія Львова-Каржанеўская, вучаніца 10-га гісторыка-грамадазнаўчага класа. Дзяўчына вельмі таленавітая, цікавіцца творчасцю, любіць апісваць тое, што адбываецца вакол. Паступіўшы ў навучальную ўстанову, Ксеніі вельмі захацелася напісаць артыкулы пра нашы самыя лепшыя падзеі: турыстычную сцежку і «Віват, ліцэй!». Тое, што адбываецца падчас іх, застаецца ў памяці на доўгі час. Гэтыя эмоцыі і змагла перанесці на паперу Ксенія. Чытаючы яе артыкулы, мы зноў вяртаемся ў той час, калі праходзілі нашы святы, прысвечаныя паступленню вучняў у ліцэй.

У «Табурэтцы» мы пішам не толькі пра мерапрыемствы, якія праходзяць падчас вучобы, але і пра нашы сумесныя паездкі, якія адбываюцца на канікулах. Кожны, хто ўдзельнічаў у іх, можа падрыхтаваць свой артыкул пра гэтыя дні. Напрыклад, Юлія Неўдах, вучаніца 11-га літаратурнага класа, падзялілася на старонках газеты сваімі ўражаннямі ад вандроўкі ў Санкт-Пецярбург. Дзякуючы аўтарцы вучні і настаўнікі змаглі нібыта на свае вочы ўбачыць славутасці Піцера.

Я таксама, паступіўшы ў ліцэй, паспрабавала сябе ў гэтай справе. Напрыклад, падрыхтавала артыкул пра палатачны лагер, у які мы ездзілі на летніх канікулах. У ім я адлюстравала падзеі, што адбыліся за дзевяць дзён нашага адпачынку, тое, як хутка ліцэісты становяцца адной вялікай сям'ёй і як мы ганарымся сваім сяброўствам.

Ганна КУРТАСАВА, вучаніца 11 класа ліцэя №2 г. Мінска

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?