Вы тут

Цэнавая сітуацыя на спажывецкім рынку стабільная


Цэнавая сітуацыя на спажывецкім рынку стабільная, канстатуе Міністэрства гандлю, дадаючы, што за два месяцы года адзначаецца зніжэнне коштаў на свініну, паўвэнджаную каўбасу, абутак, мужчынскае і жаночае адзенне і г.д.


Спажывецкія цэны засталіся нязменнымі на аўтамабільны бензін, паслугі дашкольных устаноў і вышэйшай адукацыі. Як паведамляе міністэрства, у параўнанні з Цэнтральнай федэральнай акругай Расійскай Федэрацыі рознічныя цэны ў Беларусі на спажывецкія тавары ў сярэднім больш як на 10 працэнтаў ніжэйшыя. Па разліках Мінгандлю, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ўзровень індэкса цэн на харчовыя і нехарчовыя тавары знізіўся на 0,4 п.п.

Пры гэтым за студзень-люты Міністэрства гандлю праверыла 461 аб'ект гандлю і грамадскага харчавання, было складзена і накіравана ў судовыя органы больш за 700 пратаколаў, прыменена штрафных санкцый на суму больш як 2,7 мільярда рублёў.

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Цэны ідуць уніз

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?