Вы тут

Унікальнае паляванне ў Смалявіцкім раёне


У Смалявіцкім раёне, каля вёскі Юр'ева, мясцовая паляўнічая гаспадарка арганізавала ўнікальнае паляванне — на выпускнога фазана. Ахвотнікаў папаляваць у міжсезонне, ды яшчэ і на рэдкую птушку, аказалася нямала: ва ўгоддзях сабралася каля паўсотні чалавек.


— Здабыча выгадаваных у вальерах фазанаў, згодна з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, можа праводзіцца цэлы год пры ўмове, што пра час і месца такога палявання арганізатар загадзя апавяшчае Дзяржінспекцыю. Гэтым разам за выкананнем правілаў назіралі супрацоўнікі Мінскай міжраённай і абласной інспекцый. Перад пачаткам палявання яны яшчэ раз нагадалі яе ўдзельнікам аб бяспецы, — расказала прэс-сакратар Дзяржінспекцыі Вольга Грамовіч.

З выпушчаных ва ўгоддзі 165 птушак паляўнічым атрымалася здабыць 120 асобін, многія з якіх пасля стануць зайздроснымі трафеямі. У цэлым паляванне на фазана не вельмі адрозніваецца ад іншых відаў палявання на птушак. Для яе неабходны хуткі і вынослівы сабака, які прымусіць птушку падняцца ў паветра, а потым падбярэ здабытую дзічыну.

Дарэчы

Традыцыя палявання на паўвольную птушку — родам з сярэднявечнай Англіі. Спецыялісты сцвярджаюць, што сёння такая форма палявання здымае прэсінг, што аказваецца на дзікую прыроду. У большасці еўрапейскіх краін фазан вельмі паспяхова разводзіцца ў штучных умовах для патрэб паляўнічых гаспадарак.

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: А вы ведаеце, дзе сядзіць фазан?

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.