Вы тут

Хто адказвае за пажарную бяспеку?


Сістэма адказных вызначана спецыяльнай пастановай урада.


У арганізацыях, якія эксплуатуюць пажара- і выбухованебяспечныя вытворчасці, за выключэннем арганізацый, што маюць штатныя супрацьпажарныя і (ці) аварыйна-ратавальныя падраздзяленні ці якія абслугоўваюцца падраздзяленнямі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях па дамовах, пры колькасці персаналу да 100 чалавек – абавязкі інжынера па пажарнай бяспецы ўскладаюцца на аднаго з работнікаў, якія маюць адпаведную падрыхтоўку. Гэта  прадугледжана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.03.2016 №163, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Паводле дакумента, пры колькасці персаналу ад 100 да 250 чалавек – уводзіцца штатная адзінка інжынера па пажарнай бяспецы, звыш 250 чалавек – ствараецца арганізацыйна-штатная структура інжынераў па пажарнай бяспецы.

У арганізацыях, што эксплуатуюць аб'екты з масавым знаходжаннем людзей (аб'екты, што маюць у сваім складзе будынкі і (ці) збудаванні з ізаляваным памяшканнем, у якім у адпаведнасці з яго прызначэннем ці па праекце могуць адначасова знаходзіцца больш 800 чалавек),  за выключэннем арганізацый, што маюць штатныя супрацьпажарныя і (ці) аварыйна-ратавальныя падраздзяленні ці якія абслугоўваюцца падраздзяленнямі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях па дамовах, пры колькасці персаналу да 50 чалавек – абавязкі інжынера па пажарнай бяспецы ўскладаюцца на аднаго з работнікаў, якія маюць адпаведную падрыхтоўку; ад 50 да 200 чалавек – уводзіцца штатная адзінка інжынера па пажарнай бяспецы; звыш 200 чалавек – ствараецца арганізацыйна-штатная структура інжынераў па пажарнай бяспецы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.