Вы тут

"Белавія" спаўняецца 20 год


Юбілей авіякампанія адзначыць 5 сакавіка. Напярэдадні свята прадстаўнікі айчыннага паветранага перавозчыка расказалі пра бягучую палітыку кампаніі і падзяліліся планамі развіцця.

Шмат увагі авіякампанія надае тарыфам за паслугі. Генеральны дырэктар "Белавія" Анатоль Гусараў зазначыў, што летась кошты за квіткі былі зніжаны ў сярэднім на 20%. На пэўных маршрутах кошт пералёту параўнальны з чыгуначнымі расцэнкамі ці нават таннейшы за іх.

Пашырыцца і геаграфія авіякампаніі. Па словах Анатоля Гусарава, неўзабаве з дапамогай "Белавія" можна будзе дабрацца ў большую колькасць еўрапейскіх рэгіёнаў.

Фота аўтара


Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?