Вы тут

Журналістыка: наперад праз мінулае


Ушанаваць памяць доктара філалагічных навук, прафесара Барыса Стральцова ў Інстытуце журналістыкі БДУ сёлета вырашылі незвычайна — зладзілі ў яго гонар міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Журналістыка XXІ стагоддзя: традыцыі і выклікі новага часу». Падзяліцца вынікамі даследаванняў і абмеркаваць сучасны стан СМІ сабраліся беларускія, рускія, украінскія, славацкія навукоўцы.


— Эпоха новых тэхналогій, глабалізацыя інфармацыйнай прасторы, безумоўна, наклалі свой адбітак, у тым ліку і на прызначэнні журналісцкай прафесіі. Вельмі важна, каб тыя традыцыі, якія з'яўляюцца фундаментам нацыянальнай інфармацыйнай прасторы, беларускай журналістыкі, не перарываліся, а мацнелі. Таму што ідэалогія канвергенцыі медыйнага асяроддзя дазваляе як захаваць і прымножыць традыцыі, як удыхнуць у іх новае жыццё, так, на жаль, ёсць вялікія магчымасці і спакусы, каб перавярнуць гэтыя традыцыі і знайсці не зусім тое, што вызначала заўсёды беларуская журналістыка, — адзначыла ў вітальным слове міністр інфармацыі Лілія АНАНІЧ, якая ў свой час таксама была студэнткай Барыса Стральцова.

На думку міністра інфармацыі, беларуская журналістыка — гэта журналістыка адказная, стваральная, тая, якой ганарыцца Беларусь, бо яна дапамагала краіне ў часы ліхалеццяў, дапамагае цяпер і будзе надалей дапамагаць незалежнай дзяржаве.

— Фундамент цяперашняй працы факультэта журналістыкі — гэта навукоўцы, прафесары, якія зрабілі наш журфак адным з самых вядомых спачатку ў СССР, а пасля на постсавецкай прасторы, — падзяліўся назіраннямі дырэктар Інстытута журналістыкі БДУ Сяргей ДУБОВІК. — Традыцыі, якія заклалі гэтыя людзі ў працу факультэта, жывуць: мы іх шануем, памятаем і прымнажаем.

Прарэктар Белдзяржуніверсітэта Аляксей ДАНІЛЬЧАНКА звярнуў увагу на тое, што шостая міжнародная канферэнцыя ў Інстытуце журналістыкі БДУ за гэты навучальны год — праява павагі Барысу Васільевічу, які стаяў ля вытокаў беларускай школы журналістыкі. «І, магчыма, менавіта гэтая канферэнцыя дасць штуршок цяперашнім студэнтам, магістрантам для таго, каб яны таксама прысвяцілі сваё жыццё даследаванням розных аспектаў у галіне журналістыкі», — выказаў свае спадзяванні прарэктар.

Ганна КУРАК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».