Вы тут

Гуляем з удачай па панядзелках


Латарэя «Суперлато», розыгрышы якой раней былі прадстаўлены ў эфіры тэлеканала «Беларусь 2» па нядзелях, з сакавіка пачне выходзіць па панядзелках у 19.15.


«Суперлато» — гэта не толькі займальная гульня і выдатная магчымасць ажыццявіць свае мары, але і яркае шоу, якое суправаджаецца выступленнямі эстрадных выканаўцаў, вядомых артыстаў і танцораў. Гледачы маюць магчымасць назіраць за ходам гульні і адначасова атрымліваць асалоду. Першы вясновы выпуск «Суперлато» па новым раскладзе з'явіцца ў эфіры 7 сакавіка ў 19.15. А глядзець розыгрышы латарэі можна падчас эфіру на тэлеканале «Беларусь 2» альбо анлайн на сайце тэлеканала www.belarus2.by.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.