Вы тут

Колькасць стартапаў у Кітаі падвойваецца штогод


Інавацыі і прадпрымальніцтва ствараюць новыя кропкі роста эканомікі Паднябеснай.


Лічбы сведчаць: інавацыі і прадпрымальніцтва ў Кітаі сталі імкліва развівацца. Паводле дадзеных апошняга даклада лонданскай кансалтынгавай фірмы UHY, з 2010 года колькасць створаных у Кітаі стартапаў павялічвалася амаль на 100% у год і да 2014-га, агульная колькасць інавацыйных прадпрыемстваў склала 1,61 млн. Такая дынаміка амаль удвая хутчэйшая, чым у Вялікабрытаніі, якая знаходзіцца на другім месцы па стварэнні інавацыйных кампаній, а таксама значна хутчэйшая, чым у ЗША, адзначае "Жэньмінь жыбаа".

Цяпер кітайскі ўрад, з аднаго боку «здымае абмежаванні» для суб'ектаў рынку, спрашчаючы адміністрацыйныя працэдуры і перадаючы паўнамоцтвы нізавым звёнам, а з іншай, з дапамогай стратэгіі «Інтэрнэт+» і іншых стратэгій стварае спрыяльнае макраасяроддзе. Інкубацыйная прадпрымальніцкая актыўнасць таксама ўступае ў эру адкрытасці. Такім чынам, з'яўляецца «інкубатар новай мадэлі», што мае серыю рынкавых асаблівасцяў і стымулюе  раннюю прадпрымальніцкую актыўнасць, паўсюдна развіваючы стартап-прастору. 

На «вуліцы інавацый» Чжунгуаньцунь у Пекіне інавацыйныя кампаніі і інкубатары ў апошні час асабліва заняты. Вышынны будынак «Шуанчуан», размешчаны ў дзелавым раёне Юйцзяпу горада Цяньцзінь таксама з'яўляецца месцам, на якое ўскладаюць надзеі маладыя людзі. У Кітаі ёсць шмат падобных месцаў, якія прыцягваюць маладых прадпрымальнікаў, поўных запалу і жыццёвай сілы. Яны карыстаюцца паўнавартаснай падтрымкай урада (падтрымка складаецца з шэрагу аспектаў – ад палітычных да фінансавых), і аператыўна запускаюць свае прадпрыемствы, карыстаючыся адзіным цэнтрам паслуг для стартапаў. Дзякуючы чаму, стартап у вобласці навуковых тэхналогій можна зарэгістраваць усяго за некалькі дзён.

Вынікі даследавання міжнароднай навукова-даследніцкай арганізацыі GEM (Global Entrepreneurship Monitor) паказваюць, што сярод паўналетніх кітайцаў, 13-24% або плануюць у хуткім часе заняцца прадпрымальніцтвам, або ўжо з'яўляюцца раннімі прадпрымальнікамі, якія адкрылі свой бізнес не раней 42 месяцаў назад.

Можна прывесці мноства выдатных прыкладаў прадпрымальніцтва, якія ўвойдуць у сусветныя аналы. Узяць да прыкладу найбуйнейшага ў свеце вытворцы беспілотных апаратаў (БПЛА) - кампанію Dajiang Innovation Science and Technology Co., Ltd. (DJI). Гэтую кампанію 6 гадоў назад стварылі тры аспіранты. Спачатку кампанія зняла невялікую кватэру ў горадзе Шэньчжэнь (правінцыя Гуандун), і налічвала ўсяго 5-6 работнікаў. А ў жніўні мінулага года колькасць супрацоўнікаў DJI ужо перавысіла 4000 чалавек.

Прэм'ер КНР Лі Кэцян падкрэсліў, што «пасоўванне масавага прадпрымальніцтва і інавацый дазваляе павялічыць не толькі занятасць насельніцтва, але і прыбыткі. Апроч таго, гэта будзе спрыяць сацыяльнай мабільнасці і сацыяльнай справядлівасці». Прадпрымальніцтва і інавацыі ўвесь час ствараюць новыя кропкі эканамічнага росту, з'яўляючыся важнай рухальнай сілай для трансфармацыі і мадэрнізацыі эканомікі Кітая.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.