Вы тут

Ігар Шуневіч ушанаваў супрацоўнікаў і вайскоўцаў МУС


Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч у Дзень беларускай міліцыі ўсклаў кветкі да манумента супрацоўнікам унутраных спраў і вайскоўцам МУС, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў.


Гэтай прахалоднай сакавіцкай раніцай па-над Свіслаччу, непадалёк ад будынка Міністэрства абароны, сабралася шмат людзей. Афіцэраў, курсантаў, ветэранаў... Многія прыйшлі з кветкамі, каб аддаць даніну пашаны тым, хто шчыра служыў закону і ў мірны час, на жаль, загінуў ад рук злачынцаў.

— Служба ў органах унутраных спраў заўжды прадугледжвала наяўнасць такіх чалавечых якасцяў, як самаадданасць, храбрасць, адвага, — звярнуўся да прысутных міністр унутраных спраў. — І нашы калегі імі валодалі. Безумоўна, яны не ведалі, чым скончыцца іх апошні дзень, але ў цяжкую хвіліну яны зрабілі крок насустрач злу, не задумваючыся выканалі свой абавязак.

— Святочныя мерапрыемствы ў Дзень беларускай міліцыі кожны год пачынаюцца з успаміну пра тых, хто цаной свайго жыцця абараніў нашых грамадзян. І для нас, дзеючых супрацоўнікаў міліцыі, яны заўжды застаюцца ў сэрцах. З'яўляюцца прыкладам самаахвярнага служэння радзіме, — сказаў журналістам Аляксандр Кобрусеў, намеснік міністра ўнутраных спраў.

Як прызнаўся Аляксандр Аркадзевіч, сёлета ў святкаванні прафесійнага свята калегі з замежных краін не ўдзельнічаюць, аднак іх чакаюць у наступным годзе, калі наша міліцыя адзначыць 100-гадовы юбілей. У міністэрстве рыхтуюцца годна адзначыць гэтую дату. Ідзе рэстаўрацыя музея. Пра нашых міліцыянераў ужо пачалі здымаць мастацкі фільм, свет пабачыць і двухтомнае навукова-папулярнае выданне. У Мінску таксама плануюць усталяваць помнік гарадавому. Акрамя таго, запланаваны шэраг мерапрыемстваў, якія пачнуць рэалізоўваць ужо гэтым летам.

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Загаловак у газеце: Помніць і шанаваць

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.