Вы тут

Будаўніцтва трэцяй лініі ў разгары


А вагонны парк сталічнага метро плануецца масава абнавіць у 2020 годзе.


Пра гэта журналістам паведаміў намеснік дырэктара па будаўніцтве КУП «Мінскі метрапалітэн» Алег КРУГЛОЎ. Па яго словах, 68 вагонаў працуюць у мінскім метро з 1984-га і 1986 гадоў. Нядаўна іх рэсурс быў падоўжаны да 2020 года, на гэты ж час прызначана масавае абнаўленне вагоннага парка, калі плануецца закупіць 60 новых вагонаў. Пытанне аб пастаўшчыку новых саставаў пакуль не разглядалася. Летась на аднаўленне збудаванняў мінскага метро, вагонаў і абсталявання было накіравана амаль 92 мільярды рублёў.

Сёлета асноўныя сілы метрабудаўцаў былі сканцэнтраваны на будаўніцтве першай чаргі трэцяй лініі метро, а дакладней чатырох першых яе станцый. Як расказаў начальнік дырэкцыі па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна Павел ЦАРУН, летась пачалося будаўніцтва перасадачнага вузла паміж станцыямі «Плошча Леніна» і «Вакзальная» закрытым спосабам. Дарэчы, апошняя знаходзіцца ў стадыі актыўнага будаўніцтва, ужо каля 40 метраў яе платформы гатова. Цяпер заканчваецца ўзвядзенне тупікоў на станцыі «Кавальская Слабада», адбываецца перакладка інжынерных сетак на перасадачным вузле «Фрунзенская» — «Юбілейная плошча».

— Сёлета плануем выканаць збудаванне тунэляў у два бакі ад «Вакзальнай» да «Юбілейнай плошчы» закрытым спосабам з дапамогай механізаванага праходчага комплексу, — паведаміў Павел Царун. — Завершым работы па перакладцы інжынерных камунікацый, пабудуем станцыю «Кавальская слабада». Прыступім і да работ у катлаване станцыі «Юбілейная плошча», а таксама ўзвядзём тупікі за ёй.

Пры адпаведным фінансаванні сёлета будуць распачаты і падрыхтоўчыя работы для будаўніцтва другога ўчастка трэцяй лініі з сямю станцыямі. Мяркуецца, што для іх пабудовы прыйдзецца знесці каля 100 будынкаў, як жылых, так і адміністрацыйных.

lyskavets@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.