Вы тут

Прэзідэнт: Беларусь выступае за пастаянны дыялог з Еўрасаюзам


Беларусь выступае за пастаянны дыялог з Еўрапейскім саюзам у вобласці правоў чалавека. Пра гэта 9 сакавіка заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са спецыяльным прадстаўніком ЕС па правах чалавека Стаўрасам Ламбрынідзісам, паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.


Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў такой тонкай праблеме як правы чалавека не атрымаецца разабрацца за кошт асобных, разавых мерапрыемстваў. "Патрэбен пастаянны дыялог, пастаянныя кантакты, таму што гэта праблема эканамічнага і глыбока псіхалагічнага характару. І сыходзіць ад пастаяннага дыялогу нельга, таму што нічога ў выніку не атрымаецца", - перакананы Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што Беларусь і ЕС часам забывалі пра такі нармальны дыялог, і выказаў задавальненне тым, што бакі адышлі ад лабавога супрацьстаяння.  "Мы вітаем тое, што Еўропа цяпер убачыла Беларусь, ацаніла яе і мы можам наладжваць нармальнае гандлёва-эканамічнае, інвестыцыйнае супрацу", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што гэта несумненна прывядзе да сур'ёзных зрухаў і па іншых кірунках, бо рашэнне гуманітарных праблем напрамую залежыць ад сітуацыі у эканоміцы. Кіраўнік дзяржавы перакананы, што па меры развіцця гандлёва-эканамічных адносін многія пытанні гуманітарнага характару, у тым ліку, правоў чалавека, здымуцца самі сабой. Прэзідэнт разлічвае, што падчас візіту спецпрадстаўніка ЕС у Беларусь у бакоў будзе магчымасць разабрацца ў праблемах, якія ўзнікаюць у двухбаковых адносінах у гуманітарнай сферы, вызначыцца па некаторых разыходжаннях у тэрмінах і паняццях.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што не крытыкуе Еўропу за тое, як яна разумее правы чалавека. Але разам з тым звярнуў увагу, што ў Беларусі ёсць свой погляд на гэтыя і іншыя актуальныя пытанні гуманітарнай сферы. "Вырашэнне гэтых праблем ляжыць у плоскасці жыцця людзей, і перш за ўсё матэрыяльнай. Мы так гэта разумеем", - сказаў Прэзідэнт. " Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што Беларусь увесь час развівае гэты кірунак, аналізуе сусветныя падыходы, ужывае на практыцы еўрапейскія напрацоўкі. Прэзідэнт выказаў перакананасць, што так будзе і надалей, гэтаму паспрыяе ў тым ліку рост паразумення паміж Беларуссю і ЕС.

Стаўрас Ламбрынідзіс запэўніў Прэзідэнта Беларусі, што ў ЕС гэтак жа, як і ў Беларусі не разглядаюць тэму правоў чалавека асобна ад эканамічных пытанняў. "Мы лічым, што зрухі ў гэтай галіне будуць звязаны непасрэдным чынам, напрыклад, з замежнымі інвестыцыямі і з узаемадзеяннем у гандлёва-эканамічнай сферы", - адзначыў спецпрадстаўнік ЕС. Еўрасаюз, па словах Стаўраса Ламбрынідзіса, разлічвае істотна нарасціць узаемадзеянне з Беларуссю ва ўсіх сферах.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».