Больш за 50 лялек з 47 краін прадстаўлены на выставе "Жанчыны свету ў нацыянальнай вопратцы", якая зараз праходзіць у Беларускім дзяржаўным універсітэце.
У экспазіцыю ўвайшлі лялькі з асабістых калекцый супрацоўніц БДУ, а таксама прадастаўленыя Інфармацыйным цэнтрам японскай культуры ў Мінску.
- Гэтую калекцыю я збіраю ўжо больш за 15 гадоў, - распавяла аўтар экспазіцыі, старшыня грамадскага аб'яднання "Саюз жанчын БДУ" Ірына Казакова. - Я вельмі люблю падарожнічаць і з кожнай краіны, у якой я пабыла, прыводжу лялькі. Ды і сябры, ведаючы пра такі мой запал, прывозяць мне з усяго свету лялькі. Усе яны менавіта ў нацыянальных строях.
Для наведвальнікаў выставы прадугледжана адукацыйная праграма. Госці даведаюцца пра ролю лялькі ў гісторыі чалавецтва, аб асаблівасцях нацыянальнага касцюма той ці іншай краіны. Жадаючыя могуць прайсці майстар-клас па вырабе лялькі-абярэга "Жаданніца". Для гэтага неабходна прынесці шматкі чырвонай або стракатай тканіны і ваўняныя яркія ніткі.
Выстава працуе да 11 сакавіка. Уваход бясплатны.
Фота Марыі Войцік
Набор на бюджэтныя месцы павялічыцца.
Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?
Не выявіць ні секунды абыякавасці.