Цуда-капсулу для аднаўлення біялагічнага патэнцыялу арганізма чалавека распрацавала судэнтка ІІ курса эканамічнага факультэта БДУ Алена Куранава. Ужо выкананы макет праекта, пралічаны яго эканамічны эфект і час акупнасці распрацоўкі.
Капсула дазволіць чалавеку за паўгадзіны аднавіцца пасля напружанага працоўнага дня. Таксама ўнутры бокса можна будзе памераць ціск і частату пульса, выпіць чыстай вады, уключыць святламузыку. У салон падаецца паветра, узбагачанае кіслародам. Прадугледжана ароматэрапія і магчымасць падключэння да інтэрнэту. «Пры жаданні ў рэлакс-машыне можна будзе нават праслухаць лекцыю», — кажа Алена Куранава.
Падобныя прылады распаўсюджаныя за мяжой, асабліва ў Кітаі і Японіі. Там іх называюць сліп-боксамі. Праўда, яны цяжкія, грувасткія і дарагія: кошт вагаецца ад 12
да 60 тысяч долараў.
Падрыхтоўка дакументацыі з неабходнымі разлікамі заняла ў дзяўчыны каля 6 месяцаў. Распрацоўка была прадстаўлена на выставе
«100 ідэй для Беларусі», якая праходзіла ў Мінску. Новы праект зацікавіў айчынных інвестараў, а таксама прадстаўнікоў Венгрыі. Студэнтка БДУ абрала прапанову «свайго» інвестара. Мяркуецца, што ў перспектыве капсулы будуць устаноўлены ў шматлюдных месцах.
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.