Вы тут

Пра што гавораць дзеці?



— Куды ідзеш? — пытаецца трохгадовы Даня (у гэты час хварэў).

— Збіраюся на працу з'ездзіць ненадоўга.

— А мяне куды дзенеш?

***

— Дай чаго-небудзь салодкага, — просіць сын.

— Што хочаш? Торт?

— Не, крэму адрэж.

***

Мой Даня ўжо трохі хітруе. Спачатку кажа:

— Мамачка, ты такая прыгожая! — а праз хвіліну:

— Дай цукерку!

***

— Мы з табой мужчыны, — кажа бацька Даню.

— Я не мужчына, я хлопец, — паправіў яго сын.

***

Даня з дзядулем выбіраюць у краме прысмакі:

— Які пачак будзем браць, вялікі ці малы? — пытаецца дзядуля.

— Вялікі! Мама ўсё роўна патрошку дае.

***

— Што маме будзем дарыць? — пытаецца тата ў сына.

— Ты прыдумай, а я павіншую! — знайшоўся малы.

***

Адчыніла верхнія дзверцы ў шафе. Сын убачыў:

— Ого! Колькі ўсяго ад мяне схавала!

***

Дзядуля накупляў Даню цэлую сумку прысмакаў.

— Навошта столькі? — пытаецца бабуля.

— Гэта дзіцячая ежа, — растлумачыў Даня.

***

Робім пакупкі. Даня паклаў у кошык міску для сабакі.

— Навошта? — пытаюся, — у нас жа сабакі няма.

— Купім!

— Навошта?

— Дом ахоўваць.

Аказваецца сын чуў, як мы з мужам марылі пра загарадны дом.

***

Даня ўбачыў у краме надзіманы басейн.

— Хачу басейн, — просіць дома.

— А дзе ўзяць? — пытаюся.

— Купіць.

— А за што?

— За добрыя паводзіны!

***

Сын доўга назірае, як птушкі кружаць каля гнязда, лётаюць туды-сюды.

— А куды яны лётаюць?

— Шукаюць ежу для птушанят, збіраюць чарвячкоў.

— Як дзед Вова?

(Наш дзядуля часта купляў унуку жэлацінавых чарвячкоў і жартаваў, што назбіраў іх па дарозе.)

***

Робім у вёсцы рамонт. Паклеілі шпалеры.

— Трэба было б яшчэ падлогу пафарбаваць, — кажа бабуля.

— Як жа мы хадзіць будзем? — здзівіўся Даня.

***

Доктар раіць паіць сына казіным малаком.

— У маёй Светы (бабуля) толькі карова ёсць, — удакладніў малы.

Занатавала Яна ЛЫЧКОЎСКАЯ

А пра што гавораць вашы дзеці?

Дасылайце свае гісторыі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.