Вы тут

«Журналіст павінен кіравацца прынцыпамі адказнасці і прыстойнасці»


У гэтым упэўнены міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.


«Папулярнасць журналістыкі як прафесіі вельмі высокая. У той жа час адказнасць журналіста ўзрасла неймаверна. Значэнне мае кожнае слова, асабліва ў сувязі са з'яўленнем электронных СМІ. Вельмі крыўдна, калі журналісты пішуць аб адукацыі ў негатыўным ключы, спрабуюць адшукваць выключна негатыўныя з'явы, — падкрэсліў Міхаіл Жураўкоў падчас брыфінгу, арганізаванага ў рамках «Зімовай школы студэнцкай журналістыкі». — Усе ж былі вучнямі і студэнтамі. І няўжо ва ўсіх былі толькі дрэнныя выкладчыкі і жудасныя ўрокі?»

Міністр адукацыі заклікаў будучых журналістаў бачыць і пазітыўныя моманты і больш актыўна пра іх казаць: «Мне здаецца, што кожны журналіст павінен вызначыць свой уласны ўнутраны маральны кодэкс, каб было не сорамна глядзець у вочы чалавеку, калі з ім сустрэнешся іншым разам».

Міхаіл Жураўкоў таксама пракаментаваў пытанне размеркавання выпускнікоў 2017 года. Паводле яго слоў, створана працоўная група, куды ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства эканомікі. Ужо цяпер вядзецца работа з наймальнікамі, каб усіх выпускнікоў забяспечыць першым працоўным месцам.

Першы намеснік міністра інфармацыі Ігар ЛУЦКІ, які таксама прыняў удзел у брыфінгу, засяродзіў увагу на тым, што ўмовы, у якіх працуюць сучасныя журналісты, патрабуюць ад іх самага высокага прафесіяналізму: «Роля інфармацыі ў грамадстве сур'ёзна ўзрасла. Выкарыстанне сучасных тэхналогій дазваляе максімальна хутка і аператыўна даносіць яе да спажыўца: праз электронныя рэсурсы і сацыяльныя сеткі. У той жа час роля прафесійнай журналістыкі застаецца і заўсёды будзе важная».

Ігар Луцкі паведаміў, што Міністэрства інфармацыі выступае за з'яўленне новых маладзёжных праектаў на тэлебачанні. Крэатыўныя праекты, на яго думку, дазволяць павялічыць долю нацыянальнага кантэнту і пашырыць колькасць праграм уласнай вытворчасці.

У сваю чаргу Міністэрства адукацыі падпісала з Белтэлерадыёкампаніяй пагадненне аб супрацоўніцтве. Галоўнае адукацыйнае ведамства стала партнёрам трох вялікіх праектаў. Адна з новых праграм — тэлевізійная адукацыйна-забаўляльная квэст-гульня для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Яшчэ адна праграма ў лёгкай і даступнай форме будзе распавядаць пра адкрыцці, маладзёжную навуку і дасягненні беларускіх вучоных. Плануецца таксама, што Міністэрства адукацыі акажа падтрымку праграме «Размаўляем па-беларуску», якая ўжо выходзіць на тэлебачанні. Удзельнікі віктарыны адказваюць на пытанні на веданне беларускай мовы, літаратуры, этнаграфіі і мастацтва.

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: «Каб было не сорамна глядзець у вочы...»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.