Вы тут

Што мы ведаем пра Канаду?


Зіма адступіла, мінусавай тэмпературы не назіраецца, зрэшты, пакуль, і час памарыць аб будучых падарожжах. Але, акрамя аматараў паваляцца на гарачым пясочку, ёсць тыя, хто не супраць паганяць з высокіх горак, тыя, каму гэтай зімой не хапіла снегу. Для іх прадстаўляем цудоўную краіну Канаду. Але ж... Што мы пра яе ведаем?


Назва Канады пайшла ад слова kanata, што на мове вымерлага племені лаўранційскіх іракезаў азначала «вёска», «пасяленне». Праз чатыры стагоддзі гэтая «вёска» — адна з самых развітых краін планеты!

Тут знаходзіцца адзін з найбуйнейшых вадаспадаў свету — Ніягарскі — які прыцягвае масы турыстаў.

Таксама яго аблюбавалі і самазабойцы: паводле статыстыкі, некалькі чалавек штотыдзень спрабуюць здзейсніць там спробу суіцыду.

У Канадзе ўпершыню ў свеце была пабудавана ўзлётна-пасадачная пляцоўка, прызначаная для НЛА. Ці прызямляліся на яе караблі іншапланетных цывілізацый, невядома, але паглядзець пляцоўку можна ў горадзе Сейнт-Поўл — яна з'яўляецца магутным цэнтрам прыцягнення турыстаў.

Яшчэ адно цікавае месца ў Канадзе — востраў Сейбл, знакаміты на ўвесь свет тым, што ён увесь час дрэйфуе з хуткасцю каля 200 мм за год. Гэта адбываецца за кошт таго, што ён абмываецца адначасова некалькімі марскімі плынямі. Яшчэ гэты востраў вядомы як «пажыральнік караблёў», ці «Могілкі Атлантыкі», каля яго зарэгістравана каля 350 караблекрушэнняў.

Каля невялікага гарадка Чэрчыля жывуць белыя мядзведзі, і нярэдка гэтыя гіганты заходзяць у горад. Для іх адлову і выправаджэння дадому нават створана спецыяльная служба. На парозе многіх дамоў ляжаць спецыяльныя дыванкі — гэта кавалак фанеры, куды ўбітыя цвікі. Цвікі кладуцца ўверх вастрыём, каб адпудзіць жывёлу, якая вырашыла паласавацца запасамі правіянту, а то і гаспадаром жылля.

У Канадзе любяць марскія гонкі, толькі замест лодак або байдарак мясцовыя жыхары выкарыстоўваюць звычайныя ванны, да якіх мацуецца лодачны матор.

Кожную вясну канадскія прэрыі Манітобы становяцца морам жахлівых звівістых змей. Тысячы скручаных у кучу бяскрыўдных паласатых вужоў з чырвонымі палосамі па баках збіраюцца разам. Гэта лічыцца найбуйнейшым зборам змей у свеце. Пасля доўгай зімовай спячкі яны выпаўзаюць на свежае паветра, каб павесяліцца на сонцы і спарвацца.

Як вядома, канадцы — гарачыя аматары хакея, які самі і прыдумалі. Згодна з традыцыяй, кожнаму з удзельнікаў каманды (у выпадку выйгрышу) выдаецца на суткі кубак.

Дарэчы, у гісторыі канадскага хакея зафіксаваныя два выпадкі, калі кубак выкарыстоўваўся для хрышчэння немаўлят.

У Таронта забаўляць музыкай і песнямі пасажыраў гарадскога метро можна выключна прафесійным музыкантам — для гэтага яны павінны прайсці абавязковае праслухоўванне. Пасля станоўчага адказу камісіі ім выдаюць ліцэнзію коштам у 150 канадскіх долараў.

У маладзік, калі вада адступае з-за магутнага адліву, інуіты (карэнныя эскімосы) збіраюць мідый пад ільдом. Трэба адзначыць, што промысел вельмі рызыкоўны.

Загаловак у газеце: Пра Канаду і канадцаў

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.