Вы тут

Гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Тыдзень вельмі паспяховы. Чакаецца маса станоўчых падзей, асабліва ўдала пройдуць рознага роду паездкі і перамовы. Будзеце адчуваць сябе ўпэўнена, што дазволіць лёгка адстаяць свае інтарэсы і выбудаваць дакладную логіку дзеянняў наперад. Паспрабуйце ўдзяліць больш часу сваёй сям'і і найбліжэйшаму атачэнню. Ім могуць спатрэбіцца вашы ўвага і клопат, ды і самі зносіны дазволяць зарадзіцца станоўчай энергіяй, што ўмацуе вас і надасць упэўненасці.


ЦЯЛЕЦ. Пачатак тыдня вельмі актыўны. Магчыма, давядзецца сарвацца з месца, кудысьці адправіцца. Не пярэчце такому збегу абставін — для вас яны будуць паспяховыя і могуць прынесці рознага роду карысць. Асабліва добра пойдуць справы ў матэрыяльнай сферы. Магчымы грашовыя паступленні, цікавыя прапановы або новыя напрамкі ў дзейнасці. Праўда, вас часта будуць адольваць сумневы, якія могуць перашкодзіць руху наперад. Яны ж негатыўна адаб'юцца і на асабістым жыцці, бо настрой, асабліва ў канцы тыдня, можа сапсавацца.


БЛІЗНЯТЫ. Ужо вельмі шмат назапасілася ў вас розных спраў, задач, непрыемнасцяў і іншага грузу як фізічнага, так і псіхалагічнага, ад якога час пазбавіцца. Дайце сабе разгрузку, адрыньце ўсё старое і тое, што вам не пад сілу, што стрымлівае і перашкаджае. Вызначце для сябе новы шлях, адкіньце сумненні і страхі і накіроўвайцеся да канкрэтнай мэты. На гэтым тыдні ў вас ёсць усе шанцы пазбавіцца ад непатрэбнага, але калі вы не зробіце гэта самі, то працэс можа прайсці менш прыемна. У асабістым жыцці на працягу тыдня вее спакоем і ціхамірнасцю. Вельмі добры перыяд для наладжвання адносін.


РАК. На гэтым тыдні дзейнічаць вам лепш самастойна, ва ўсім спадзеючыся толькі на сябе. Другая яго палова будзе больш актыўнай і прадвесціць поспех, але хутчэй у дзелавой сферы, чым на рамантычным фронце. У адносінах працягваецца перыяд абмежаванасці і некаторага размежавання. Не выключана, што вашы ідэі і дзеянні будуць супярэчыць поглядам іншага чалавека, а знайсці паразуменне і залатую сярэдзіну (ці ўвогуле якую-небудзь сярэдзіну) будзе вельмі не проста. Варта сабрацца з сіламі і думкамі і пазбавіцца ад усяго, што вас гняце. Пасля гэтага вы адразу адчуеце ўнутранае адраджэнне і прыліў новых свежых сіл.


ЛЕЎ. Варта ўзяць невялікі перапынак і не спяшацца з прыняццем рашэнняў або пачаткам новых спраў. Неабходна прывесці ўсё ў парадак, давесці да ладу тое, што было распачата раней, і толькі потым можна будзе рухацца далей. Тыдзень па большай частцы будзе прысвечаны працы над памылкамі і падцягванню хвастоў. Магчыма некаторае паляпшэнне фінансавай сітуацыі, але вялікіх паступленняў чакаць не варта. Бліжэй да канца тыдня перад вамі адкрыюцца новыя магчымасці. Для адносін перыяд спакойны, без яркіх падзей.


ДЗЕВА. Рэкамендуецца заняцца справамі хатнімі і бягучымі. Не прымайце паспешлівых рашэнняў, але і не адступайце назад, проста прытрымлівайцеся той пазіцыі, якая ў вас ёсць. У другой палове тыдня могуць абвастрыцца розныя канфлікты і рознагалоссі, таму патрэбна ўстойлівая і правераная пазіцыя, каб лёгка выстаяць у гэтым сутыкненні інтарэсаў. Нягледзячы на тое, што тыдзень будзе няпросты і запатрабуе ад вас сур'ёзнага напружання, не трэба загадзя здавацца і кідаць, так і не пачаўшы. Сілы заўсёды можна адшукаць унутры сябе, калі зразумець, для чаго вам гэта трэба. Шукайце крыніцы энергіі не ў знешніх атрыбутах і іншых людзях, а ў сабе.


ШАЛІ. Пачатак тыдня будзе напружаным. Ваша пазіцыя хоць і досыць устойлівая, але ўвесь час падвяргаецца праверцы. Магчымы правакацыі, вам неабходна распазнаць іх і зрабіць адпаведныя высновы. Не варта лезці на ражон, але і адступаць таксама асабліва няма куды — стойце на сваім. На працягу тыдня большасць праблем вырашыцца. Паляпшэнне фінансавага стану магчыма ў сярэдзіне тыдня, у гэты час чакаюцца грашовыя паступленні і з'яўленне новых магчымасцяў, якія дазволяць знайсці сябе на новай ніве.


СКАРПІЁН. З матэрыяльнага пункту гледжання ваша становішча на гэтым тыдні будзе стабільным і ўпэўненым. Можаце планаваць справы наперад, але ўлічвайце, што магчымыя неабдуманыя марнаванні, асабліва звязаныя з якімі-небудзь кампаніямі або святамі. Спрыяльны тыдзень для ўсяго, што звязана з паляпшэннем і ўмацаваннем міжасобасных адносін. У вас атрымаецца наладзіць новыя кантакты, а таксама прыўнесці яснасць ва ўжо наяўныя. Магчымыя новыя знаёмствы, значна палепшацца адносіны ў сям'і і з блізкімі сябрамі. У канцы тыдня ў вас ёсць магчымасць падвесці свае адносіны да новага і вельмі сур'ёзнага кроку.


СТРАЛЕЦ. У пачатку тыдня давядзецца папрацаваць і запасціся цярплівасцю. А вось у другой палове можна будзе дазволіць сабе адпачыць і ўволю павесяліцца. Тыдзень спрыяльны для падвядзення вынікаў сваёй дзейнасці, завяршэння пачатых спраў і ў хуткім часе атрымання адпаведнага ўзнагароджання. Другая палова тыдня вельмі добрая для сустрэч з сябрамі або роднымі, правядзення свят ці іншых сумесных мерапрыемстваў, якія прынясуць масу задавальнення. Добра ідуць справы па доме, атрымаецца зрабіць яго больш утульным.


КАЗЯРОГ. Давядзецца нямала папрацаваць, узнікнуць новыя справы і абставіны, таму ўсю сваю ўвагу неабходна будзе пераключыць у матэрыяльную сферу. На іншыя бакі жыцця часу не застаецца, але затое вы можаце разлічваць на значную карысць ад праведзенай работы. У канцы тыдня чакаецца фінансавае паступленне, а таксама магчымасць расслабіцца, адпачыць і прысвяціць час сабе. Добры час для рамантычных знаёмстваў і пабудовы новых адносін. Для вас расчышчана пляцоўка, каб рухацца наперад, не азіраючыся ў мінулае.


ВАДАЛЕЙ. Паспяховы тыдзень, вы будзеце на кані. У працы назіраецца стабільны рост і развіццё, можна нават разлічваць на павышэнне або прынамсі на відавочную пахвалу, што дазволіць адчуваць сябе яшчэ больш упэўнена і строіць планы на будучыню. У хатніх справах таксама ўсё добра, сваёй чарадой ідуць усе справы і клопаты, нішто не выходзіць з графіка, а ў адносінах пануюць гармонія і паразуменне. Добры час, каб развіваць раней запланаваныя справы, пераводзіць іх у актыўную фазу.


РЫБЫ. Вясновы эмацыянальны настрой вас пакуль яшчэ не закрануў, у адрозненне ад іншых прадстаўнікоў задыякальнага круга. Для вас тыдзень будзе звязаны ў асноўным з працай і дасягненнем пэўных, а часам і вельмі значных вынікаў. Можаце смела брацца за любую справу, дабівацца пастаўленых мэтаў, прыцягваць сабе ў падтрымку іншых людзей і, вядома ж, атрымліваць заслужанае. Пачатак тыдня вельмі добры для сцвярджэння свайго аўтарытэту, а канец — для атрымання выніку.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.