Вы тут

Сям'я Жукавых падчас пешай вандроўкі наведае 28 краін за 888 дзён


Унікальны экалагічны праект задумала рэалізаваць сям'я Жукавых з Віцебска, якая збіраецца падчас пешай вандроўкі наведаць 28 краін за 888 дзён. Эксклюзіўныя аўдыядзённікі вандроўнікаў будуць выходзіць у эфіры міжнароднага радыё «Беларусь», якое выступае інфармацыйным партнёрам.


20 сакавіка стартавай кропкай «Жукоў, што ідуць» стане сталіца Японіі — Токіа. Цяпер Аляксандр і Алена распрацоўваюць маршрут вандроўкі, якая па іх падліках завершыцца 24 жніўня 2018 года на знакамітым Басфорскім мосце, дзе аб'ядноўваюцца еўрапейская і азіяцкая часткі Стамбула. Мэта праекта «Жукі, што ідуць» — свабодная камунікацыя з людзьмі розных нацыянальнасцяў, культур і рэлігій, абмен вопытам у сферы экалогіі, аховы здароўя, інавацыйных тэхналогій. Падарожжа пешшу і здаровы лад жыцця ўдзельнікаў робяць праект па-сапраўднаму экалагічным. А дзякуючы аўдыядзённікам у эфіры міжнароднага радыё пабываць у нязведаных і цікавых куточках планеты ў кампаніі герояў праекта змогуць усе слухачы радыё «Беларусь».

«Мы падрыхтавалі для нашых вандроўнікаў спецыяльны абярэг «Купалінка», які абавязкова прынясе ім удачу. У сваю чаргу, Жукавы паабяцалі, што флаг з эмблемай міжнароднага радыё «Беларусь» пабывае ва ўсіх 28 краінах, якія яны наведаюць», — расказвае загадчык аддзела інфармацыйных, грамадска-палітычных і сацыяльна-эканамічных праграм радыё «Беларусь» Павел Лазовік.

За перамяшчэннямі падарожнікаў можна будзе назіраць па віртуальнай скрэтч-карце на афіцыйным сайце радыё «Беларусь» www.radіobelarus.tvr.by. Аляксандр і Алена таксама будуць весці блог і дзяліцца ўражаннямі і эксклюзіўнымі фотаздымкамі.

Загаловак у газеце: «Жукі, што ідуць» — на радыё «Беларусь»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?