Вы тут

Рух транспарту закрываецца ад а/д М1 да Нацыянальнага аэрапорта


Рух усіх відаў транспарту закрываецца па аўтадарозе ад а/д М1 да Нацыянальнага аэрапорта «Мінск». Абумоўлена гэта правядзеннем будаўнічых работ.


У сувязі з гэтым, інфармуе прадпрыемства «Мінсктранс», з 9 сакавіка рух аўтобуснага маршруту 173Э «Сокал — Нацыянальны аэрапорт «Мінск» будзе арганізаваны ў аб'езд па аўтадарозе М1 Брэст — Масква, аўтадарозе М2 Мінск — Нацыянальны аэрапорт «Мінск» у абодвух кірунках. Такі графік будзе дзейнічаць да моманту завяршэння будаўнічых работ, як мяркуецца, да ліпеня — верасня гэтага года.

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Да аэрапорта — у аб'езд

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?