Вы тут

Падатак у памеры каля 300 тысяч долараў


Менавіта такую суму падаходнага падатку павінен заплаціць жыхар сталіцы пасля падачы ў інспекцыю дэкларацыі аб даходах па выніках года.


Паводле інфармацыі спецыялістаў аддзела падаткаабкладання фізічных асоб інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) па горадзе Мінску, на пачатак сакавіка ў падатковыя інспекцыі сталіцы было прадастаўлена больш за 9,4 тысячы падатковых дэкларацый (разлікаў) за мінулы год па падаходным падатку з фізічных асоб.

У сталічнай інспекцыі МПЗ паведамілі, што на 9 сакавіка амаль 6 тысяч з гэтых дэкларацый ужо разлічаны, а сума прад'яўленага да аплаты падаходнага падатку склала 124,1 млрд рублёў. Пакуль найбольшы даход, задэклараваны жыхаром сталіцы, склаў 60,3 млрд рублёў. Менавіта з гэтай сумы быў падлічаны і найбольшы падаходны падатак у памеры 6,3 млрд рублёў (каля 300 тысяч долараў), які прад'яўлены да аплаты на падставе прадастаўленай дэкларацыі.

Нагадаю, што ў Беларусі традыцыйна ў пачатку года стартуе дэкларацыйная кампанія, падчас якой грамадзяне, якія атрымалі даходы за мяжой (а таксама і ў іншых выпадках) напярэдадні, абавязаны рабіць справаздачу аб гэтым. Кампанія дэкларавання завяршылася 1 сакавіка. Цяпер падаткаплацельшчыкі-дэкларанты павінны ў тэрмін да 15 мая разлічыцца з дзяржавай па аплаце падаходнага падатку ў бюджэт краіны.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.