Вы тут

Як БДУ святкуе Масленіцу


Унутраны дворык БДУ на пару гадзін стаў сапраўднай пляцоўкай для народных гулянняў.


Скамарохі, бой падушкамі на бярвёнах, перацягванне канату - праверыць свае сілы ў самых розных спаборніцтвах мог любы жадаючы.

А для самых смелых і спрытных збудавалі сапраўдны масленічны слуп!

Сустракаў вясну разам са студэнтамі і рэктар БДУ Сяргей Абламейка.

Акадэмік не толькі ўдзельнічаў у святочных карагодах, але і сваімі рукамі рыхтаваў бліны, якімі частаваў вясёлую моладзь.

Гурт "Хурма" таксама ствараў святочны настрой сваімі спевамі.

Традыцыйна свята завяршылася спальваннем пудзіла Зімы.

Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.