Вы тут

Заслужаныя ўзнагароды


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, падпісаўшы адпаведны ўказ, удастоіў высокіх дзяржаўных узнагарод работнікаў дзяржорганаў, прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў за высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Так, ордэнам Айчыны ІІІ ступені ўзнагароджаны памочнік кіраўніка спраў Прэзідэнта Уладзімір Скулавец.

Сярод удастоеных ордэна Пашаны намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі, памочнік Прэзідэнта Усевалад Янчэўскі, член Беларускага грамадскага аб'яднання «Ветэраны фізічнай культуры і спорту» Уладзімір Аляшкевіч, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.

Медалём «За працоўныя заслугі» адзначаны, у прыватнасці, намеснік старшыні Валожынскага райвыканкама Пётр Бібік, начальнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Каляда, дырэктар філіяла Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства «Белдзяржстрах» па Гомельскай вобласці Мікалай Стош.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы прысвоіў ганаровае званне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь» сакратару Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалаю Лазавіку.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.