Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Алег Іваноў уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмону, паведамілі ў прэс-службе міністэрства замежных спраў.
Падчас гутаркі Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон выказаў задавальненне беларуска-таджыкскімі адносінамі, што дынамічна развіваюцца. Ён таксама падкрэсліў значны інтарэс дзелавых колаў Таджыкістана да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.
Напярэдадні пасол Беларусі сустрэўся з першым намеснікам міністра замежных спраў Таджыкістана Нізаміддзінам Західзі. Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў двухбаковага парадку дня, уключаючы правядзенне чарговага пасяджэння беларуска-таджыкскай міжурадавай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, умацаванне дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін у розных сферах, а таксама ўзаемадзеянне дзвюх краін у міжнародных арганізацыях.
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.