Вы тут

Тураўская Масленіца


У нядзелю, напярэдадні Велікоднага паста, у адным з найстаражытнейшых гарадоў Беларусі - Тураве - весела адсвяткавалі Масленіцу. Тураўчане сабраліся ў традыцыйным месцы - на Краснай плошчы.


У любы час і ў любое надвор’е на беразе Прыпяці заўсёды людна, бо на плошчы знаходзяцца мясцовы кірмаш, пошта, аўтастанцыя, тры крамы і дзіцячы садок, прыстань, на якой з мінулага году стаіць экскурсійны цеплаход.

Але праводзіць незвычайную зіму прыйшло шмат малых і дарослых.

Было відаць, што палешукі радуюцца вясне.

Яны з захапленнем назіралі на забавы і ігрышчы, якія ладзілі работнікі Тураўскага Цэнтра культуры і адпачынку.  

З самага ранку прывезлі на кані вялізную саламяную ляльку-зіму, упрыгожілі сцэну “партрэтам” вясновага сонейка.

Супрацоўнікі МНС павесілі падарункі на прызавы слуп.

Тураўскі музей падрыхтаваў выстаўку народных строяў, якія яшчэ больш надавалі адпаведны  настрой усяму святу.

Мясцовыя артысты падрыхтавалі вясёлы канцэрт, у які ўключылі і старажытныя песні-вяснянкі – як напамін пра таленавітых папярэднікаў: як жа без такога фальклору сустракаць вясну?

 А яшчэ на тураўскай плошчы вешалі калодку на халасцякоў і незамужніх дзяўчат, частавалі гледачоў блінамі з маслам і палілі пышную саламяную Зіму.

А на Тураўскім лузе тым часам з’явіліся першыя птушкі вясны – шпакі і кнігаўкі. 

 

 

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?