Вы тут

Інтэрнэт плюс лагістыка


Кітайская трансгранічная электронная камерцыя перажывае перыяд росквіту, увесь час павялічваецца абарот знешняга гандлю, адзначае газета "Жэньмінь жыбаа". 


У маі 2015 года міністэрства камерцыі КНР запусціла праграму дзеянняў “Інтэрнэт +лагістыка”. На сённяшні дзень многія платформы электроннага гандлю і экспартныя прадпрыемствы з дапамогай будаўніцтва “замежных складоў” размяшчаюць свае лагістычныя сістэмы за мяжой.

“Замежныя склады” азначаюць адпраўку тавараў экспартных прадпрыемстваў на склады ў іншых краінах, каб ажыццяўляць мясцовыя продажы і дастаўку. Пасля заказу замежнага пакупніка, экспартнае прадпрыемства з дапамогай “замежнага склада” ажыццяўляе адпраўку тавару з гэтай жа краіны, што істотна скарачае час дастаўкі і змяншае адпаведныя цяжкасці. Перавозка буйных партый тавараў зніжае транспартныя выдаткі. Пасля атрымання тавару кліент можа з лёгкасцю вярнуць ці памяняць яго, тым самым атрымаўшы больш якаснае абслугоўванне.

Цяпер у Кітаі бурна развіваецца сфера паслуг экспрэс-дастаўкі. 25 снежня 2015 года ў 10 гадзін 8 хвілін у Кітаі была адпраўлена 20-мільярдная пасылка. Між тым, напачатку 12-га плана пяцігадовага развіцця краіны ставілася мэта абслугоўвання экспрэс-дастаўкі ў 2015 годзе ў 610 тыс штук. У рэчаіснасці, за пяцігодку хуткасць сярэднегадовага росту экспрэс-дастаўкі ў Кітаі дасягнула 54,6%.

Мадэль развіцця трансгранічнай электроннай камерцыі “Рынкавыя закупкі + замежныя склады” ўжо функцыянуе на рынку. Найбуйнейшы гандлёвы рынак Кітая ў Іу, які атрымаў назву “сусветны супермаркет”, летась стварыў 17 замежных складоў агульнай плошчай 36 тысяч квадратных метраў, а таксама заснаваў замежны альянс трансгранічнага электроннага гандлю. Гэта новая форма адпаведнай лагістыкі дапамагае вырашыць многія праблемы развіцця трансгранічных крам анлайн-гандлю, заахвочвае анлайн-прадпрыемствы да “выхаду ў свет”. Падтрымка будаўніцтва “замежных складоў” з'яўляецца інавацыйнай мадэллю падтрымкі галін знешняга гандлю кітайскім урадам, аптымізацыі кошту трансгранічнага гандлю, дапамагае кітайскім таварам атрымаць добрую магчымасць распаўсюджвання за мяжой. Стала вядома, што адпаведныя ведамствы кітайскага ўрада будуць удасканальваць заканадаўства ў сферы трансгранічнай электроннай камерцыі і падатковага абслугоўвання

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».