Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Днём Канстытуцыі


Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.


Павага да сваіх сімвалаў дзяржаўнасці — гэта найважнейшы паказчык патрыятызму, грамадзянскасці і палітычнай культуры народа. Менавіта Асноўны Закон служыць галоўнай прававой апорай нашай незалежнай і суверэннай краіны, гарантам правоў і свабод грамадзян, залогам паспяховай рэалізацыі стратэгіі далейшага развіцця Беларусі.

Паслядоўнае ўвасабленне ў жыццё канстытуцыйных палажэнняў забяспечыла згуртаванне беларускага народа і гарманізацыю грамадства, сацыяльна-палітычную стабільнасць і функцыянаванне надзейных інстытутаў публічнай улады.

Безумоўна, наша агульная мэта — увасабляць на практыцы закладзеныя ў вышэйшым Законе каштоўнасці, умацоўваць нацыянальнае адзінства, беражліва захоўваць гістарычную і культурную спадчыну. Гэта асабліва важна для выхавання маладога пакалення ў духу любові да Айчыны і вернасці сваёй роднай зямлі.

Ад усёй душы зычу вам міру, дабра, моцнага здароўя і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Загаловак у газеце: Асноўны Закон — апора незалежнай і суверэннай краіны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».