Вы тут

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень абароны правоў спажыўцоў


Міжнародны дзень спажыўца Беларусь сустракае пад дэвізам «Здаровае харчаванне — выбар сучаснага спажыўца».


Айчынныя прадпрыемствы харчовай прамысловасці пастаянна павялічваюць выпуск якаснай прадукцыі, у тым ліку з нізкім утрыманнем кухоннай солі, цукру, харчовых дабавак штучнага паходжання. На прылаўках можна знайсці дыетычнае харчаванне, прадукцыю арганічнай вытворчасці, а таксама тавары з маркіроўкай «натуральны прадукт». Між іншым, такі знак на прадуктах харчавання — добрая падказка спажыўцу, які клапоціцца аб сваім здароўі.

Устаноўлены патрабаванні, якія тычацца вытворчасці гэтай прадукцыі. Так, яна павінна вырабляцца з натуральнай сыравіны жывёльнага, расліннага, мінеральнага (соль, вада) паходжання, без выкарыстання метадаў геннай інжынерыі і штучных харчовых дабавак. Абавязковым патрабаваннем з'яўляецца і наяўнасць у вытворцы сертыфікаванай сістэмы менеджменту якасці і (ці) бяспекі харчовых прадуктаў.

Між іншым, тэрмін дзеяння сертыфіката, які пацвярджае, што ўсе патрабаванні вытворцам выконваюцца, і дае права на нанясенне знака «Натуральны прадукт», не перавышае трох гадоў.

Сёння 50 беларускіх прадпрыемстваў маюць права маркіроўкі знакам «натуральны прадукт», дзейнічае 137 сертыфікатаў на 265 найменняў харчовай прадукцыі. Сярод такіх прадуктаў — кефір, малако, тварог, масла, смятана, кансерваваны гарошак, вада, сокі, мясныя паўфабрыкаты. Рэестр прадуктаў і іх вытворцаў можна знайсці на сайце Дзяржстандарта.

Начальнік аддзела тэхнічнага нармавання і стандартызацыі харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі Людміла Скарына паведаміла: «Змяніўся падыход да камплекта дакументаў пры падачы заяўкі на сертыфікацыю. Мы прадугледзелі падачу ілюстраванага матэрыялу. Гэта дазволіць спажыўцу атрымаць візуальную інфармацыю аб прадукцыі, якая маркіруецца знакам «Натуральны прадукт», дапаможа пры яе выбары».

Загаловак у газеце: Падказка спажыўцу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».