Вы тут

Дэлегацыя Нацыянальнага сходу з афіцыйным візітам наведвае Тайланд


Як паведамляе прэс-служба ніжняй палаты парламента, з 14 па 18 сакавіка праходзіць афіцыйны візіт парламенцкай дэлегацыі нашай краіны на чале са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам у Каралеўства Тайланд.


Паведамляецца, што падчас візіту запланаваны сустрэчы з кіраўніцтвам гэтай дзяржавы.

"Бакі абмяркуюць актуальныя пытанні беларуска-тайландскіх адносін, уключаючы пашырэнне дагаворна-прававой базы, наладжванне міжрэгіянальных сувязяў, актывізацыю гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння", — інфармуе прэс-служба.

Плануецца таксама, што нашы парламентарыі паўдзельнічаюць у цырымоніі адкрыцця першага Беларуска-Тайландскага бізнес-форуму.

Як інфармуе прэс-служба, учора Уладзімір Андрэйчанка і член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, губернатар Віцебскай вобласці Мікалай Шарстнёў наведалі правінцыю Аюттайя. “Адбылася сустрэча з губернатарам правінцыі Праюла Ратанасенее, – гаворыцца ў прэс-паведамленні. – Абмяркоўваліся пытанні наладжвання міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, навукі і тэхнікі, культуры, адукацыі і турызму. Вынікам сустрэчы стала падпісанне дакумента аб устанаўленні дружалюбных адносін паміж Віцебскай вобласцю і правінцыяй Аюттайя”.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?