Вы тут

КДБ: па ўказанні Юрыя Чыжа была створана лжэфірма для махінацый


Па ўказанні бізнесмена Юрыя Чыжа ў 2012 годзе была створана лжэфірма для фінансавых махінацый, паведаміў журналістам старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі Валерый Вакульчык.


Яе заснавальнікам быў грамадзянін Расіі, які ў Маскве працаваў на Юрыя Чыжа ў якасці памагатага і кіроўцы, калі бізнесмен знаходзіўся ў расійскай сталіцы. Кампанія Юрыя Чыжа — «Трайпл» — перадала ёй правы на свой таварны знак.

«Фактычна штомесяц за некалькі дзён да падачы падатковай справаздачнасці буйныя грашовыя сумы пераводзіліся «Трайплам» на гэту фірму пад маркай платы за карыстанне таварным знакам. Потым гэтыя грошы абнаяўліваліся ў банку. На гэтай фірме быў адзіны супрацоўнік — генеральны дырэктар. Ён ішоў у банк, атрымліваў наяўныя грошы, адносіў іх у «Трайпл», перадаваў так званаму касіру, які перадаваў іх Чыжу», — цытуе БЕЛТА кіраўніка Камітэта дзяржбяспекі. «Схема знаёмая яшчэ з часоў Ільфа і Пятрова», — дадаў кіраўнік ведамства. Да таго ж устаноўлена, што такіх фірмаў было даволі шмат. Цяпер гэтым займаецца следства.

Пры гэтым Юрый Чыж спрабаваў на аўтамабілі збегчы за межы Беларусі перад затрыманнем. «Быў задзейнічаны план «Перахоп», — сказаў старшыня КДБ. «Ён накіроўваўся да дзяржаўнай мяжы, таму мы былі вымушаны задзейнічаць сілы падраздзялення, каб яго затрымаць і даставіць у Камітэт дзяржаўнай бяспекі», — канстатаваў Валерый Вакульчык.

КДБ сапраўды заводзіў крымінальную справу ў дачыненні кіраўніцтва кампаніі «Серва-люкс», як гэта паведамлялі некаторыя СМІ, пацвердзіў журналістам старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі. «Фінансавага дырэктара «Серва-люкса» і ўладальніка кампаніі Яўгена Баскіна затрымалі ў аэрапорце перад вылетам. Але пытанне не ў гэтым, а ў тым, што ў нас ёсць доказы», — удакладніў Валерый Вакульчык.

Усяго па гэтай справе 14 сакавіка 2016 года было затрымана 15 чалавек. Гэта службовыя асобы ЗАТ «Серва-люкс» і афіляванай структуры «Экамол Агра».

Заснавальнікі беларускага ЗАТ «Консул» (Брэст), у дачыненні да якіх была заведзена крымінальная справа, марнавалі незаконна заробленыя сродкі на ўтрыманне сваіх дзяцей у Вялікабрытаніі, паведаміў Валерый Вакульчык. «На ўтрыманне сына аднаго з уладальнікаў ЗАТ «Консул», які пражываў у Англіі, накіроўвалася штомесяц да 100 тыс. фунтаў стэрлінгаў. Усяго за паўтара года выдаткавана 1,5 млн. фунтаў стэрлінгаў», — сказаў Валерый Вакульчык. Таксама ў Англіі вучыцца сын іншага заснавальніка кампаніі. На яго ўтрыманне выдаткавана аналагічная сума. «Там таксама знаходзяцца дзве дочкі заснавальнікаў гэтай кампаніі... Такім чынам, следствам ужо даказана недапаступленне ў бюджэт у выглядзе падаткаў сотняў мільярдаў рублёў. Па самых сціплых падліках сума перавышае Br1 трлн», — сказаў кіраўнік КДБ.

Сутнасць абвінавачання кіраўнікоў ЗАТ «Консул» у тым, што тыя завышалі цэны на кармы для сельгаспрадпрыемстваў. Як паведамлялася, у 2015 годзе ў час аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і неадкладных следчых дзеянняў выяўлены і канфіскаваны 14 пячатак падкантрольных замежных структур з Іспаніі, Партугаліі, Славеніі, Чэхіі, Польшчы, Латвіі, Кіпра і іншых дзяржаў, праз рахункі якіх адбывалася кіраванне ценевымі фінансавымі патокамі.

Напрыклад, у 2014 годзе ЗАТ «Консул» купіла ў вытворцы з Нідэрландаў кармавыя дабаўкі за $2,5 млн. Праз падкантрольныя арганізацыі гэтая партыя была пастаўлена ўжо за $5 млн. Такім чынам, прыбытак у $2,5 млн быў скрыты ад падатковай інспекцыі. Гэтая розніца выводзілася ў афшорныя кампаніі. Фінансавая разведка Дзяржкантролю ўстанавіла, што ЗАТ «Консул» нанесла шкоду ў $27,5 млн. нявыплачаных падаткаў.

Загаловак у газеце: У асабліва буйным памеры

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».