Вы тут

Па прынцыпу "аднаго акна"


Па ініцыятыве Беларусі прайшло нефармальнае паседжанне Генасамлеі ААН.


15 сакавіка ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку адбылося нефармальнае паседжанне Генеральнай Асамблеі ААН, прысвечанае ўдасканаленню ўзаемадзеяння пастаяных прадстаўніцтваў дзяржаў-членаў ААН з Сакратарыятам арганізацыі. Абмеркаванне гэтага пытання ў Генеральнай Асамблеі ААН адбылося ўпершыню, паведамілі ў прэс-службе міністэрства замежных спраў Беларусі. ​

Паседжанне было ініцыявана дэлегацыяй нашай краіны пры падтрымцы Руху Недалучэння і мела сваёй мэтай умацаванне ролі дзяржаў-членаў ААН у прыняцці рашэнняў у арганізацыі і паляпшэнне працоўных метадаў Сакратарыята ААН, прадстаўнікі кіраўніцтва якога былі запрошаны на сустрэчу. Інфармацыя пра вынікі паседжання будзе накіравана Генеральнаму сакратару ААН для прыняцця патрэбных мер.

Як адзначыў Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Андрэй Дапкюнас, галоўны сэнс прапаноў Беларусі датычыцца важнасці забеспячэння пастаяннага і бесперашкоднага канала штодзённай сувязі і ўзаемадзеяння паміж пастаяннымі прадстаўніцтвамі дзяржаў-членаў ААН і службамі Сакратарыята па пытаннях канферэнцыйнага абслугоўвання, грамадскай інфармацыі, пратакола, бяспекі, фінансавых разлікаў.

Андрэй Дапкюнас адзначыў важнасць прыцягнення пастаянных прадстаўніцтваў пры ААН Сакратарыятам да распрацоўкі правіл і рэгламентаў ААН па лагістычных пытаннях яшчэ на пачатковым этапе гэтай працы. Ён заклікаў Сакратарыят ААН разгледзець магчымасць рэалізацыі ва ўзаемадзеянні з місіямі дзяржаў-членаў прынцыпу “аднаго акна”, выкарыстанне якога распаўсюджана і шырока заахвочваецца ў нацыянальнай практыцы дзяржаўнага  кіравання ў Беларусі.

Асаблівую ўвагу ў сваім выступленні Пастаянны прадстаўнік Беларусі надаў праблеме належнага і своечасовага выканання Сакратарыятам мандатаў, узгодненых Генеральнай Асамблеяй ААН, і папярэджаннем крокаў і ініцыятыў выканаўчых устаноў сістэмы ААН, заснаваных на недакладнай інтэрпрэтацыі даручэнняў галоўнага дарадчага органа ААН і з-за гэтага здольных нанесці шкоду атмасферы даверу і паразумення ў арганізацыі.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.