Вы тут

ІП выйшлі на працу ў сакавіку


Па словах дырэктара дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Пятра Арушаньянца, большасць індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ў студзені не займаліся продажамі, у сакавіку выйшлі на працу.

Аднак ён таксама адзначыў, што інфармацыя супярэчлівая і назваць дакладныя лічбы складана. За 2015 год у краіне колькасць ІП зменшылася прыкладна на 6 тысяч і на пачатак 2016-га склала каля 243 тысяч. У гандлёвых цэнтрах і на рынках гандлююць толькі за 110 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў, з якіх каля паловы - прадаўцы тавараў лёгкай прамысловасці.

Калі гаварыць аб выкарыстанні плошчаў на рынках і ў гандлёвых цэнтрах, варта адзначыць, што яны былі незапоўненыя амаль на траціну і без уліку ІП, якія не прыйшлі на працу ў пачатку 2016 года. Так на 1 студзеня 2015 года на рынках і ў гандлёвых цэнтрах выкарыстоўвалася 74% гандлёвых месцаў, на 1 студзеня 2016 га - 65%.

Што тычыцца Мінска, то па словах начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску Галіны Гурыновіч, прыпыненне дзейнасці некаторых індывідуальных прадпрымальнікаў у чаканні адмены ўказу №222 не паўплывала адмоўна на паступленні падаткаў у бюджэт сталіцы.

У Мінску налічваецца 70 тысяч ІП. З іх адзіны падатак выплочваюць 17 тысяч, з якіх 60% - плацельшчыкі адзінага падатку па паслугах і да гандлю не маюць ніякага дачынення.

ІП - плацельшчыкаў адзінага падатку ад рознічнага гандлю у сталіцы налічваецца 6,7 тысяч чалавек. Паступленне ад плацельшчыкаў адзінага падатку ў бюджэт сталіцы складае 0,4%, з якіх 60% - ад паслуг. Што тычыцца запаўняльнасці рынкаў, Галіна Гурыновіч адзначыла, што ў горадзе прадпрымальнікамі арэндавана 3,8 тысячы месцаў на рынках і ў гандлёвых цэнтрах. Заплацілі адзіны падатак і выйшлі гандляваць каля 3,3 тысяч ІП. Толькі 518 прадпрымальнікаў заплацілі арэнду, але ў лютым не гандлявалі. Каля 200 ІП заявілі аб пераходзе на спрошчаную сістэму падаткаабкладання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».