Вы тут

Парламенцкі дзённік


Уладзімір Андрэйчанка сустрэўся з прэм’ер-міністрам Тайланда Праютам Чан-Очам.


Уладзімір Андрэйчанка падчас сустрэчы з прэм’ер-міністрам Тайланда.

Гэта адбылося ў рамках афіцыйнага візіту  парламенцкай дэлегацыі нашай краіны на чале са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімірам Андрэйчанкам.

Як паведамляе прэс-служба, падчас сустрэчы адбыўся зацікаўлены абмен думкамі па актуальных пытаннях двухбаковых адносін. З абодвух бакоў выказаны канкрэтныя прапановы па актывізацыі супрацоўніцтва.

"У прыватнасці, Уладзімір Андрэйчанка звярнуў увагу Прэм'ер-міністра на неабходнасць фарміравання дагаворна-прававой базы, на развіццё прамысловай кааперацыі, навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў сферы адукацыі, – гаворыцца ў інфармацыі, распаўсюджанай прэс-службай Палаты прадстаўнікоў. – У сваю чаргу, Прают Чан-Оча падкрэсліў, што адносіны трэба развіваць ва ўсіх сферах, і пазначыў канкрэтныя шляхі для актывізацыі сувязяў. На думку Прэм'ер-міністра, візіт Старшыні Палаты прадстаўнікоў у Тайланд – першы крок для развіцця супрацоўніцтва, за якім павінны ісці пэўныя вынікі".

Абодва бакі віталі падпісанне пагадненняў міжпарламенцкага і міжрэгіянальнага характару падчас цяперашняга візіту. Уладзімір Андрэйчанка таксама правёў сустрэчу са старшынёй Федэрацыі прамысловых прадпрыемстваў Тайланда Супантам Мангколсутхрэе, на якой абмяркоўваліся пытанні развіцця прамысловай кааперацыі дзвюх краін.

Фота прадастаўлена прэс-службай Палаты прадстаўнікоў.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.